1 мая у Віцебскім раённым цэнтры культуры і творчасці весела святкавалі Вялікдзень

1 мая у Віцебскім раённым цэнтры культуры і творчасці весела святкавалі Вялікдзень. На свята, арганізаванае па народных традыцыях, дарослыя і дзеці прыйшлі сем’ямі. Гасцей сустракала Гаспадыня (М.Яско) з дачушкай Хрысцінкай (К.Кашперка). Арганізатары свята падрыхтавалі для гасцей вялізны кошык з гульнямі, забаўлянкамі і рознымі цудамі. Галоўным сімвалам свята было вялікоднае яйка. Менавіта дзеткам вельмі спадабалась традыцыйная велікодная гульня «Качанне яек». І дарослыя і дзеткі атрымалі шмат радасных эмоцый, а гаспадыня свята пажадала гасцям, каб добрага настрою хапіла да наступнага свята.

Запись опубликована в рубрике Новости с метками . Добавьте в закладки постоянную ссылку.