Свята «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!» 11 кастрычніка 2015

  “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!” – менавіта такую назву мела свята, якое праводзілася ў Віцебскім раённым цэнтры культуры і творчасці 11 кастрычніка 2015 года.

Для гасцей мерапрыемства было падрыхтавана шмат цікавага: спартыўныя спаборніцтвы “Тата, мама, я – спартыўная сям’я”, у якіх змаглі прыняць удзел усе прадстаўнікі дружных сямей, ад самых малодшых да старэйшых. Падсілкавацца пасля актыўнага ўдзелу ў гульнях было прапанавана на выставе страў нацыянальнай кухні “Прыгажосць і смаката”.
У фае цэнтра культуры і творчасці ўсе жадаючыя маглі акунуцца ў свет беларускай прыгажосці і наведаць кожны куточак Беларусі пры дапамозе інтэрактыўнай экскурсіі “Захоўвайце – не страчвайце, глядзіце – незабывайце!”, таксама у фае можна было убачыць выставы работ удзльнікаў гуртка “Залатая саломінка” і удзельнікаў студыі “Творчая майстэрня” – “Золата роднай зямлі”. Літаратурная выстава аб’яднання “Апостраф” знаёміла з вершамі паэтаў-аматараў Віцебска і Віцебскага раёна.
Жыццё ў гэты дзень кіпела. Праводзіліся майстар-класы па вырабам з гліны, саломапляценню. Для маленькіх патрыётаў прапаноўваліся аквагрым і маляванне пяском. Госці атрымлівалі шмат уражанняў і новых уменняў.

Працаўнікі цэнтра культуры і творчасці ад усяго сэрца дарылі добры настрой усім гасцям —  жыхарам аг. Тулава і жыхарам вёсак, якія уваходзяць у склад Тулаўскага сельскага савета. Канцэрты “Квітней, мой край, пад небам жураўліным” і  “Жывём і дыхаем, наш край, табою” былі таму пацвярджэннем!

Запись опубликована в рубрике Новости. Добавьте в закладки постоянную ссылку.