26 сакавіка 2016 у Мазалаўскім СДК прайшла вечарына памяці Аляксея Сапунова «Захавальнік Віцебскай даўніны».

Вечарына, прысвечаная Году Культуры і 165-годдзю з дня нараджэння выдатнага гісторыка, краязнаўцы, археолага апошняй чвэрці 19 — першай чвэрці 20 стагоддзяў, адбылася у межах краязнаўчага праекта «Сцяжынкамі Аляксея Сапунова: ад Усвят да Віцебска». Мерапрыемства прайшло з мэтай фарміравання грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай спадчыны праз даследванне жыццёвага і творчага шляху знакамітых людзей роднага краю, а таксама папулярызацыі імён знакамітых людзей.
Удзельнікамі мерапрыемства былі жыхары аграгарадка Мазалава, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю.
Загадчыца бібліятэкі Магон А.І. і Струнчанка А.А. у цікавай і змястоўнай форме расказалі прысутным біяграфію А.П. Сапунова, пазнаёмілі з яго працамі, а таксама паказалі прэзентацыю жыццёвай і творчай дзейнасці выдатнага гісторыка і краязнаўцы.
Прысутным было прапанавана прыняць удзел у конкурсе творчых работ па краязнаўству «Мае землякі», вынікі якога будуць падведзены у красавіку.

Запись опубликована в рубрике Новости. Добавьте в закладки постоянную ссылку.