29 верасня жаночы клуб “Залаты ўзрост” зорна прэзентаваў праграму да прысваення звання “народны”

29 верасня ў Абласным метадычным цэнтры культуры і творчасці адбыўся канцэрт-прэзентацыя жаночага клуба “Залаты ўзрост”. Гэта праграма была найвышэйшай прыступкай творчасці, якую трэба было адолець калектыву перад прысваеннем яму звання “народны”. Таленавітыя самадзейныя артысткі прадставілі зацікаўленым гасцям канцэртную праграму з разнастайнымі песнямі, шчырымі вершамі, аўтарам якіх з’яўляецца ўдзельніца клуба Таццяна Кастэнка, і святочна ўпрыгожаным сталом, за якім кожны змог паспрабаваць стравы традыцыйнай беларускай кухні, прыгатаваныя самімі ўдзельніцамі калектыву. Госці, сярод якіх было шмат моладзі, адзначылі, што спявачкі здолелі нават за нядоўгі час стварыць на пляцоўцы атмасферу даверу і душэўнасці. А напрыканцы свята ўсім удзельніцам калектыву работнікі Абласнога метадычнага цэнтра ўручылі сувеніры з лагатыпам калектыву.

Запись опубликована в рубрике Новости с метками . Добавьте в закладки постоянную ссылку.