30 красавіка 2016 года ў аграгарадку Мазалава урачыста закладзена “Алея сяброўства”

“Алея сяброўства”

30 красавіка 2016 года ў аграгарадку Мазалава Віцебскага раёна адбылася трудавая акцыя “Алея сяброўства”. У акцыі прынялі ўдзел замежныя студэнты Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, а таксама культработнікі і мясцовыя актывісты БРСМ.
Дадзенае мерапрыемства было праведзена па ініцыятыве аўтараў праекта “Дыялог народаў і культур” – мазалаўскіх культработнікаў і педагогаў ВНУ – з мэтай добраўпарадкавання сельскага населенага пункта, папулярызацыі экалагічнага і патрыятычнага выхавання моладзі.
Падчас акцыі ў цэнтры Мазалава (вул. Меліяратараў) была закладзена “Алея сяброўства” (пачатак знаходжання якой у хуткім часе будзе адзначаны валуном з мармуровай плітой, якую выканалі мясцовыя жыхары – браты Валянцін Вашчыла і Дзмітрый Гаруноў).

Дар’я Жураўская,
аг. Мазалава

Запись опубликована в рубрике Новости. Добавьте в закладки постоянную ссылку.