31 студзеня ў Мазалаўскім СДК адбылася творчая вечарына, прысвечаная 5-годдзю з дня заснавання ансамбля песні «Крыніцы»

31 студзеня ў Мазалаўскім СДК адбылася творчая вечарына, прысвечаная 5-годдзю з дня заснавання ансамбля песні «Крыніцы»  «Крыніцы» збіраюць сяброў». Юбіляраў віншавалі  творчыя калектывы дома культуры, Мазалаўскай дзіцячай школы мастацтваў, а таксама  калегі з Сушчоўскага клуба-бібліятэкі і Варонаўскага дома культуры. Дырэктар ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці» Н.У. Буланчыкава ўзнагародзіла кіраўніка калектыва Ірыну Уладзіміраўну Толкач граматай за захаванне песеннага мастацтва і актыўны ўдзел у культурным жыцці раёна. Творчая вечарына у Мазалаўскім СДК распачала шэраг справаздачных канцэртаў клубных устаноў раёна, якія пройдуць на працягу лютага 2016 года.

Запись опубликована в рубрике Новости. Добавьте в закладки постоянную ссылку.