Выстава-дэгустацыя страў «Велікодныя ласункі»

10 красавіка  бягучага года ў Мазалаўскім сельскім Доме культуры адбылася выстава-дэгустацыя  “Велікодныя ласункі”, якую падрыхтавалі ўдзельніцы клуба аматараў песні “Рэтра”, кіраўнік Толкач Ірына Ўладзіміраўна.  Жанчыны клуба сустракалі гасцей духмяным ванільным пахам кулічоў, расфарбаванымі  яйкамі і добрым настроем. Цудоўныя народныя песні і жарты  ўзнялі настрой усім прысутным. Хто завітаў  на выставу, ніхто не адмовіўся паспрабаваць духмяныя кулічы падрыхтаваныя сваімі рукамі. Мерапрыемства падарыла шмат добрых, цёплых эмоцый як гледачам, так і ўдзельнікам свята.

Запись опубликована в рубрике События с метками . Добавьте в закладки постоянную ссылку.