Адкрыццё выставы Надзеі Гутнікавай “Развіццё традыцыйнай народнай творчасці ў сучасным мастацтве”

10 лістапада ў Цэнтры рамёстваў “Адраджэнне” ў аграгарадку Акцябрская адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы таленавітай мастачкі і дызайнера – Надзеі Гутнікавай “Развіццё традыцыйнай народнай творчасці ў сучасным мастацтве”. Надзея з’яўляецца членам Беларускага саюза дызайнераў і Творчага саюза мастакоў Расіі. Нягледзячы на малады ўзрост, мастачка ўжо не раз пацвердзіла свае незвычайныя творчыя здольнасці перамогамі на міжнародных конкурсах рознага маштабу.
На адкрыцці выставы прысутнічалі дзеячы і працаўнікі культуры Віцебскага раёна, а таксама ўсе зацікаўленыя глыбокай і пранікнёнай мастацкай думкай Надзеі Гутнікавай. Выстава “Развіццё традыцыйнай народнай творчасці ў сучасным мастацтве” акром арыгінальнага бачання свету прасякнута матывамі народнай творчасці і творчасці ўвогуле. У ёй – творчыя пошукі, намаганні, надзеі і сумневы кожнага Мастака. А яшчэ – часовая адзінота чалавека, які волею лёсу не можа чуць. І менавіта цуд творчасці з’яўляецца той зоркай, якая вядзе па жыцці і спасае ў часы адчаю. А таму галоўнае, што гучыць у творах, прапанаваных на выставе – Любоў, Прыгажосць і Надзея.
Пабачыць выставу “Развіццё традыцыйнай народнай творчасці ў сучасным мастацтве” можна да 15 снежня у Цэнтры рамёстваў “Адраджэнне”, аг. Акцябрская.

Запись опубликована в рубрике Новости с метками . Добавьте в закладки постоянную ссылку.