УДЗЕЛ ТВОРЧЫХ КАЛЕКТЫВАЎ ВІЦЕБСКАГА РАЁНА Ў РЭСПУБЛІКАНСКІМ СВЯЦЕ “КУПАЛЛЕ” (“АЛЕКСАНДРЫЯ ЗБІРАЕ СЯБРОЎ”)

8 ліпеня ў аграгарадку Александрыя Магілёўскай вобласці творчая дэлегацыя Віцебскага раёна прадставіла Віцебскую вобласць на рэспубліканскім свяце “Александрыя збірае сяброў”. Падчас свята адбыўся рэспубліканскі конкурс купальскіх вянкоў і тэматычных купальскіх праграм-прэзентацый “Александрыйскі карагод купальскіх вянкоў”, у якім тэатралізаваная прэзентацыя Віцебскай вобласці заняла другое месца.

Прэзентацыя ўключала ў сябе інструментальна-харэаграфічную кампазіцыю, выкананую творчым аб’яднаннем харэографаў Віцебскага раёна “Каларыт” пад кіраўніцтвам балетмайстра Веры Леднік і інструментальным ансамблем выкладчыкаў “Ватра” Мазалаўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Святланы Ліхавідавай. Падчас кампазіцыі гучаў верш віцебскай паэткі Галіны Сіняковай у выкананні дырэктара Віцебскага раённага дома культуры – Алесі Кісялёвай.

Ідэя і распрацоўка самога купальскага вянка, кветкі на якім зроблены з фаамірана, належыць мастаку Віцебскага раённага цэнтра культуры і творчасці – Таццяне Даўлетшынай. У вытворчасці вянка прымалі ўдзел культработнікі Віцебскага раёна. Ідэя кожнай палявой кветачцы (валошак, рамонкаў, скрыпню, дзьмухаўцоў, папараці, лістоў парэчкі, канюшыны, браткоў), уплеценай ў купальскі вянок, была падказана маляўнічай прыродай і багатай культурнай традыцыяй Прыдзвінскага краю.

Панадворак Віцебскага раёна прывабліваў гасцей свята вясёлымі спевамі і музыкай, рамесніцкім майстэрствам і каларытнымі народнымі гульнямі.

Тэатралізаваная прэзентацыя купальскага вянка “Прыдзвінскі купальскі вянок” была ўзнагароджана дыпломам другой ступені.

Запись опубликована в рубрике Новости. Добавьте в закладки постоянную ссылку.