МАЗАЛАЎСКІ КАРАГОД ГУЛЬНЯЎ І ГУЛЬБІШЧАЎ – 2016

3 верасня аграгарадок Мазалава зноў пасля гадавога перапынку прыняў шматлікіх гасцей у межах раённага свята гульняў “Мазалаўскі карагод гульняў і гульбішчаў”. “Мазалаўскі карагод” упершыню быў праведзены ў 2010 годдзе на тэрыторыі помніка архітэктуры XIX стагоддзя – былой сядзібе грамадскага і дзяржаўнага дзеяча Ігната Антонавіча Манькоўскага. За гэтыя гады свята стала сапраўдным брэндам не толькі аграгарадка, але і ўсяго раёна. У гэтым годзе “Мазалаўскі карагод” прайшоў асабліва весела і ярка. У яго падрыхтоўцы і правядзенні актыўна прынялі ўдзел супрацоўнікі Віцебскага раённага цэнтра культуры і творчасці. З іх дапамогай быў падрыхтаваны раённы конкурс маладых сем’яў “Уладар сяла – 2016”. Акрамя таго, гасцей чакалі шматлікія творчыя калектывы, выканаўцы, выставы і гульнёвыя пляцоўкі.

Запись опубликована в рубрике Новости с метками . Добавьте в закладки постоянную ссылку.