Першыя ў Віцебскім раёне «Зажынкі» адбыліся ў аддзяленні «Курына-Тарасенкі» ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка»

На ўскрайку бяскрайняга залатога поля азімай трыцікале каля вёскі Задзвінне сабралісь экіпажы хлебаробаў, прадстаўнікі адміністрацыі прадпрыемства, артысты Віцебскага раённага цэнтра культуры і творчасці. «Што скажаш, Пан-гаспадар, ці можна зажынаць?». Гаспадар дазваляе жнейкам зажаць першы сноп: «Жнейкі дарагія, сярпы залатыя, збірайцеся, спяшайцеся… Трэба жыта зажынаць, у снапочкі вязаць.». Старшыя жнеі (Людміла Каралькова і Святлана Язева) ідуць у поле, зажынаюць першы снапок жыта, а малодшыя жнеі (удзельніцы харэаграфічнага калектыву «Сузор’е») расцілаюць ручнічок і кладуць на яго хлеб-соль. «Дай жа, Божа, пагодачку ды на вашу работачку» — з такім пажаданнем звяртаюцца артысты да гаспадароў.

 

Запись опубликована в рубрике Новости с метками . Добавьте в закладки постоянную ссылку.