Раённы конкурс «У пошуках Спадчыны» у межах праекта стварэння культурнай карты Віцебскага раёна

Мэтай правядзенне конкурсу з’яўляецца уключэнне жыхароў Віцебскага раёна ў працэс выяўлення, захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя без узроставых і іншых абмежаванняў. Прымаюцца калектыўныя і індывідуальныя заяўкі. Кожны ўдзельнік падае анкету-заяўку (глядзіце ПАЛАЖЭННЕ ў дакументах сустрэчы), а таксама конкурсныя матэрыялы, сабраныя і аформленыя ў адпаведнасці з рэкамендацыямі, выкладзенымі ў П.5 Палажэння.

Для ўдзелу ў конкурсе прымаюцца звесткі аб аб’ектах матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскага раёна, якія павінны ўключаць у сябе фактычнае апісанне аб’екта ў тэкставым выглядзе, якое суправаджаецца (па магчымасці) фота-, аўдыё- і відэа-матэрыяламі. Акрамя таго, пры жаданні ўдзельнік можа дапоўніць работу творчым апісаннем аб’екта, выкананым у прозе (артыкул, эсэ, мастацкае прадстаўленне і інш.), вершах, у жанры выяўленчага, музычнага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, з дапамогай мультымедыйных сродкаў і інш.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
«Самы цікавы аб’ект матэрыяльнага культурнай спадчыны»;
«Самы цікавы аб’ект нематэрыяльнай культурнай спадчыны»;
«Забытая спадчына (матэрыяльная)»;
«Забытая спадчына (нематэрыяльная)»;
«Лепшае апісанне спадчыны»;
«Лепшая прэзентацыя спадчыны»;
«Лепшы артыкул (эсэ)»;
«Лепшы фотаздымак аб’екта матэрыяльнай культурнай спадчыны».

У кожнай намінацыі журы вылучае трох Лаўрэатаў, якім прысуджаюцца дыпломы I, II, III ступені і каштоўныя прызы, якія прадстаўляюцца партнёрамі праекта. У выпадку неабходнасці магчыма прысуджэнне дыпломаў ў адной намінацыі большай колькасці ўдзельнікаў. Лепшыя мастацкія работы-прэзентацыі аб’ектаў будуць прадстаўлены на сайце праекта з указаннем аўтарства. Лаўрэаты конкурсу будуць запрошаны на прэзентацыю праекта «У пошуках Спадчыны», а таксама атрымаюць дадатковыя прызы ад арганізатараў праекта. Усім удзельнікам конкурсу будуць уручаны пасведчанні ўдзельнікаў.

Конкурсныя работы, анкеты-заяўкі, матэрыялы накіроўваюцца па адрасе: 211343 аг. Тулава, вул. Віцебская, 2 ці на адрас электроннай пошты andronova_darya_v@mail.ru з паметкай “Конкурс”.
Куратар конкурсу:
+375 33 645 23 55 (Дар’я Андронава);
69-20-75

Запись опубликована в рубрике События с метками . Добавьте в закладки постоянную ссылку.