Сяброўская сустрэча

1 мая бягучага года ў Мазалаўскім сельскім доме культуры (Віцебскі раён) адбылася творчая сустрэча народнага жаночага клуба “Залаты ўзрост”, што дзейнічае на базе дадзенай ўстановы, і клуба аматараў песні “Сузор’е” Капцянскага СДК.

У межах сустрэчы адбыліся канцэрт з удзелам “Залатога ўзроста” і “Сузор’я” (у склад калектываў уваходзяць ветэраны працы), забаўляльная праграма, майстар-клас па вакале ад кіраўніка клуба аматараў песні, дырэктара Капцянскага СДК Наталлі Сакаловай. Скончылася мерапрыемства чайнай цырымоніяй.

– Удзельнікі творчай сустрэчы атрымалі велізарнае задавальненне ад зносін паміж жыццярадаснымі ўдзельніцамі клубаў, а таксама змаглі наладзіць сяброўскія адносіны, – паведаміла дырэктар Капцянскага СДК Наталля Сакалова.

Андрэй Струнчанка

Запись опубликована в рубрике Новости с метками . Добавьте в закладки постоянную ссылку.