Театральному коллективу «Образ» Мазоловского сельского дома культуры — 5 лет!

Пад такой назвай у мінулую суботу ў Мазалаўскім сельскім доме культуры адбылася творчая вечарына, прысвечаная 5-годдзю з дня заснавання тэатральнага калектыву “Вобраз”.

         На сённяшні дзень у тэатры – 15 удзельнікаў, сярод якіх: культработнікі, настаўнікі, прадавец, будаўнікі, а таксама ветэран працы – Ала Дружкова.

Рэпертуар калектыву вельмі насычаны. Гэта – спектаклі, тэатралізаваныя прадстаўленні, літаратурна-музычныя гасцёўні, інсцэніроўкі… Паглядзець на тэатральныя дзеі прыходзяць не толькі мясцовыя жыхары, але і госці Мазалава. Сапраўдныя аншлагі адбыліся падчас прэм’еры спектакляў “А зори здесь тихие”, “У войны не женское лицо”, “Маці-зямля”, “Маленький принц”, “Снежная королева”, “Морозко” і іншых. Удзельнікі “Вобраза” прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемствах, што ладзяцца ва ўстановах культуры аграгарадка, а таксама – у аддаленых вёсках.

Тэатральны калектыў неаднаразова станавіўся ўдзельнікам абласных аглядаў-конкурсаў тэатральных калектываў “Тэатральныя далягляды вёскі” і “Тэатральная вясна”.

“Вобраз” – поўны ідэй і планаў, таму ўпэўнена развіваецца і рухаецца наперад.

 

                                                                  Андрэй Струнчанка,

                                                                                     кіраўнік калектыву

Запись опубликована в рубрике События. Добавьте в закладки постоянную ссылку.