ТЭАТРАЛЬНЫ КОНКУРС «ТЭАТРАЛЬНЫ ВЕРНІСАЖ – 2017»

28 кастрычніка на сцэне Віцебскага раённага цэнтра культуры і творчасці ярка і весела прайшло свята тэатральнай творчасці – раённы тэатральны конкурс “Тэатральны вернісаж – 2017”. Творчымі калектывамі Віцебскага раёна на Конкурс было прадстаўлена 8 тэатральных пастаноў у розных жанрах і ўзроставых катэгорыях.  Так, у намінацыі “Тэатральны спектакль” зацікаўленыя гледачы ўбачылі кавалачак чароўнай казкі “Падарожжа Алісы ў Краіну Цудаў” ад беларускамоўнага аматарскага інтэрактыўнага тэатра “Зазеркалье” і п’есу “Зайчонок Зай” ад дзіцячага тэатральнага калектыва “Праменьчык”. Калектыў Цэнтра рамёстваў “Забава” прапанаваў гледачам павучыцца дабрыні з акторамі тэатралізаванага прадстаўлення “Что такое доброта”, а калектыў Бабінічскага сельскага дома культуры – тэатральна-пластычную пастанову “Чулочки”.

Сапраўднае змаганне адбылося ў намінацыі “Тэатральная мініяцюра”: у ёй былі прадстаўлены нумары “История любви ангела и демона” калектыва “Тэатра мініяцюр”, “Монолог” калектыва “Праменьчык”, “Муж на продажу” калектыва “Тэатр”. Пераможцамі у намінацыі стаў тэатральны калектыў “Лицедеи” Бабінічскага СДК з пастановай “Сплетни”.

Таксама ўдзельнікі Конкурса былі адзначаны спецыяльнымі дыпломамі за лепшую рэжысуру (Таццяна Жаўнеровіч), лепшае мастацкае афармленне (тэатр “Зазеркалье”), лепшы акторскі ансамбль (калектыў “Забава”), лепшую акторскую гульню (Аліна Пагарэлая, Анастасія Казлова, Карына Шаврова і Анастасія Іванова).

Запись опубликована в рубрике События. Добавьте в закладки постоянную ссылку.