Дзяржаўнай установы культуры
“Віцебскі раённы центр культуры і творчасці”
Загадчык — Сарбаш Алеся Леанідаўна.
Адрас: вул. Сонечная, д. 1а, 211319, аг. Акцябрская,
Віцебскі раён, Віцебская вобл.
Электронны адрас: remeslo.vr@yandex.ru
Сацыяльныя сеткі:
Старонка Цэнтра рамёстваў –
https://www.instagram.com/remeslo.vozrozhdenie/
Старонка майстар-класаў па ганчарству — https://www.instagram.com/potteryvitebsk/
Youtube канал – https://www.youtube.com/channel/UC5xy2uBgPPLgrSGx7zHIlqQ
Телефон:80 (212) 69 07 95.
Цэнтр рамёстваў “Адраджэнне” знаходзіцца на тэрыторыі Акцябрскага сельскага савета.
Год адкрыцця – 2004.
Віцебскі раён – край з багатай гісторыяй і культурай, істотны ўплыў на развіццё якіх аказала ўдалае месцазнаходжанне раёна паблізу горада Віцебска, што адлюстравалася на развіцці гандлю, рамёстваў і культурных традыцый. У 2004 годзе ў мэтах вывучэння, адраджэння і захавання традыцыйных беларускіх рамёстваў у Віцебскім раёне быў адкрыты Цэнтр рамёстваў «Адраджэнне». Стварэнне Цэнтра рамёстваў пачалося з арганізацыі экспедыцыйнай работы па раёне, з вывучэння гісторыі, этнаграфіі, са знаёмства з людзьмі, якія займаюцца творчасцю. За гады экспедыцый віцебскія этнографы і энтузіясты даследавалі нямала аддаленых куткоў раёна ў пошуках аўтэнтычных рэчаў, рамесных тэхнік, характэрных менавіта для сваёй тэрыторыі. Вывучаны этнаграфічныя і рэгіянальныя асаблівасці традыцыйных рамёстваў, культуры і побыту Віцебскага краю. На аснове сабраных звестак з 2006 года ў Цэнтры рамёстваў развіваюцца наступныя традыцыйныя віды беларускіх рамёстваў, характэрныя для Віцебскага рэгіёну: ткацтва, саломапляценне, вышыўка, ганчарства, кераміка і інш. З развіццём Цэнтра рамёстваў адкрываюцца творчыя студыі і майстэрні, праводзяцца майстар-класы для навучання дзяцей і моладзі народным мастацкім рамёствам.
Насённяшні дзень з мэтай адраджэння, захавання і развіцця традыцыйных народных рамёстваў асноўнымі напрамкамі дзейнасці цэнтра з’яўляюцца: выставачная дзейнасць, майстар-классы, этнаграфічная дзейнасць, заняткі для дзяцей і дарослых.

Майстрамі Цэнтра рамёстваў ствараюцца калекцыі традыцыйнага адзення, мастацкай керамікі, ганчарнага посуду, тканых паясоў, набоечных хустак, вышытых рушнікоў, маляванак, выцінанак, традыцыйнай лялькі, вырабаў з саломкі і скуры.
Майстры цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» з’яўляюцца нязменнымі ўдзельнікамі ўсіх значных мерапрыемстваў, прымаючы актыўны ўдзел у выставах, конкурсах, фестывалях абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню.
Выставачная дзейнасць. Экскурсіі. У выставачнай зале Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» на пастаяннай аснове арганізуюцца зменныя выставы удзельнікаў непрафесійных калектываў, майстроў і мастакоў Віцебскага раёна і горада Віцебска, персанальныя выставы ўдзельнікаў народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Традыцыя», выставы майстроў Цэнтра. Праводзяцца экскурсіі па майстэрням і выставачным экспазіцыям.
На фае Цэнтра дзейнічае пастаянная экспазіцыя «Рарытэт», у якой сабраны 12 розных па прызначэнні швейных машын XX стагоддзя. Плануецца і далейшае пашырэнне выставы.
Таксама асаблівае значэнне займае зал этнаграфіі Віцебскага раёна. Ён выкананы ў выглядзе традыцыйнай беларускай хаты з усімі галоўнымі яе складнікамі.
Экскурсіі праводзяцца па майстэрнях і выставачных залах, на якіх знаходзяцца экспанаты знойдзены ў этнаграфічных экспедыцыях, а таксама вырабы, адноўленыя па іх узоры майстрамі Цэнтра, гэта калекцыі: традыцыйнага касцюма, мастацкай керамікі, ганчарства, посуду, тканых паясоў, набоечных хустак, вышытых ручнікоў, маляванак, выцінанак, традыцыйнай лялькі, вырабаў з саломы і скуры.

Майстар-класы. З мэтай адраджэння і папулярызацыі народных мастацкіх рамёстваў майстрамі праводзяцца майстар-класы па ўсіх напрамках творчай дзейнасці, якія ажыццяўляюцца ў Цэнтры рамёстваў.
Заняткі для дзяцей і дарослых. Клубныя фармаванні. На базе Цэнтра рамёстваў дзейнічае 10 аматарскіх калектываў, 1 са званнем «народны» і 1 са званнем «узорны»:
- Узорная аматарская студыя мастацкіх вырабаў са скуры «Эксклюзіў»
- Дзіцячы калектыў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”Гліняныя скарбы”
- Дзіцячая студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ”Залаты колас“
- Дзіцячы калектыў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ”Ніткі душы“
- Народны клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Традыцыя“
- Дарослая студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ”Ганчарная справа“






МАЙСТРЫ ЦЭНТРА РАМЁСТВАЎ “АДРАДЖЭННЕ”
САРБАШ АЛЕСЯ ЛЕАНІДАЎНА
МАСТАЦКАЯ КЕРАМІКА, 1980 Г.Н.


Народны майстар Рэспублікі Беларусь. Сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
Сарбаш Алеся Леанідаўна — загадчык установы, майстар па мастацкай кераміцы.
З’яўляецца кіраўніком дзіцячага аматарскага калектыву мастацкай творчасці ДПМ «Гліняныя скарбы».
Асноўным напрамкам работы майстра з’яўляецца мастацкая кераміка. Асаблівую ўвагу Алеся Леанідаўна надае стварэнню арыгінальных дэкаратыўна-прыкладных вырабаў, дробнай пластыцы, цацкам, свістулькам, ўвасабленню ў гліне жанравых сцэн беларускага побыту, традыцыйным казачным і гістарычным сюжэтам, мультыплікацыйным вобразам.
Алеся Леанідаўна з’яўляецца пастаянным удзельнікам міжнародных, абласных, раённых, гарадскіх выстаў, кірмашоў і фестываляў.
Ўвайшла ў кнігу «Забава. Народная цацка і лялька» як майстар па вырабу традыцыйных цацак і свістулек.
Алеся Леанідаўна не аднойчы згадвалася ў СМІ, на тэлебачынні і ў друкаваных выданнях.
Вырабіла калекцыю традыцыйных свістулек, арыгінал якой быў знойдзены на рацэ Вымнянке і выраблен майстрам- Разважным Якавам, у пачатку XX стагоддзя. У 2020 годзе свістулькі Віцебскага раёна, адноўленыя Алесей Леанідаўнай, увайшлі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як «Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу глінянай свістулькі Віцебскага раёна Віцебскай вобласці».
ЯЎСЦІХАЎ ІГАР ВІКТАРАВІЧ
МАСТАЦКАЯ АПРАЦОЎКА СКУРЫ, 1962 Г.Н.


Народны майстар Рэспублікі Беларусь. Сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. Кіраўнік узорнай студыі мастацкіх вырабаў са скуры «Эксклюзіў» Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці».
Паходзіць з сям’і патомных майстроў гарбарскай справы.
Галоўнае месца ў творчасці займаюць тэмы дахрэсціянскай культуры продкаў: вобразы славянскіх багоў, ручныя знакі і тэксты помнікаў славянскага пісьменства. Вырабляе абярэгі, бранзалеты, вокладкі кніг, сумкі, паясы і іншыя рэчы з дахрэсціянскай сімволікай.
Творчая дзейнасць кіраўніка на працягу станаўлення і развіцця атрымала вядомасць і папулярнасць.Яго вырабы маюць высокую адзнаку спецыялістаў вобласці і рэспублікі. Аб гэтым сведчаць шматлікія артыкулы ў перыядычным друку.
Навуковы артыкул пад назвай «Образы дохристианской культуры в творчестве народного мастера Беларуси Игоря Евстихова» увайшоў ў матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі прысвечаннай 165 годдзю М. Нікіфароўскага (2010 г.). У 2011 годзе выйшла кніга “Майстры Віцебшчыны” і “Цвяток радзімы васілька”, у якіх адлюстравана творчая дзейнасць народнага майстра Беларусі Яўсціхава І.В. як даследчыка і захавальніка беларускіх традыцый мастацкай апрацоўкі скуры.
Актыўны ўдзельнік выстаў, кірмашоў і фестываляў народнага мастацтва ад абласнога да міжнароднага ўзроўню. Дэманструе сваю творчасць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой: у Венесуэле, Польшчы, Латвіі, Літве, Расіі, Індыі, Славакіі.
ГУТНІКАВА НАДЗЕЯ ІГАРАЎНА
НАРОДНЫ КАСЦЮМ, 1991 Г.Н.


Майстар па народнаму касцюму Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне». Сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
Мае вялікую колькасць дыпломаў міжнародных і рэспубліканскіх выставаў і конкурсаў, якія праходзілі ў Рэспубліке Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Італіі, Славеніі, на Кіпры.Яе мастацкія работы былі прадстаўлены на персанальных выставах у Віцебскім мастацкім музеі (2015 г.), Музеі-сядзібе І.Я. Рэпіна «Здраўнёва» (2016 г., 2017 г., 2018 г.), і таксама у Літве (Вільня, снежань 2016 г. — студзень 2017 г.).
На Нацыянальным свяце традыцыйнага народнага касцюма «Сцяжкі майстэрства — 2018» у межах XXVIІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прадставіла калекцыю «Саянавых комплексаў Віцебскага рэгіёну», атрымала дыплом III ступені.
Надзея Ігараўна прыняла ўзел у абласном конкурсе тэатраў мод «Модны дывертысмент — 2018» і ў намінацыі «Спадчына» была ўзнагароджана дыпломам I ступені.
Стварыла калекцыю швейных вырабаў «Дэталi беларускага Народнага жаночага касцюма канца XIX ст. — пачатку XX ст.», за працу над якой была ўзнагароджана дыпломам I ступені ў намінацыі «Лепшая работа па тканіне» на міжнародным конкурсе фальклору і рамёстваў «Смаленскі ражок-2019».
Распрацавала калекцыю швейных вырабаў пад назвай «Традыцыйныя строі дзявочага i жаночага адзення з панявай» і за яе атрымала дыплом II ступені на абласным конкурсе народнага касцюма «Сцяжкі майстэрства-2022».
ХАЙСОВА АЛЯКСАНДРА АНДРЭЕЎНА
ТКАЦТВА, 1997 Г.Н.


Хайсова Аляксандра Андреевна 1997г.р – культарганізатар, кіраўнік народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Традыцыя».
Дзейнасць Аляксандры Андрееўны накіравана на арганізацыю работы клуба, папулярызацыю традыцыйных і сучасных рамёстваў і промыслаў.
Дапамагае майстрам ажыццяўляць творчую дзейнасць, прымаць удзел у конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню, арганізоўвае майстар-классы. Стварае відэяролікі майстроў клубу для ўдзелу ў дыстанцыённых мерапрыемствах.
Валодае рознымі напрамкамі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, але асаблівую ўвагу надае ткацтву, дзе займаецца аднаўленнем тканых паясоў, вырабам габеленаў, палавікоў і іншага. Валодае такімі тэхнікамі пляцення паясоў як: ткацтва на дошчачках, на бердзечку, плоскае пляценне. Праводзіць актыўную працу з насельніцтвам з мэтай захавання традыцыйнай беларускай культуры.
З’яўляецца ўдзельнікам выстаў, конкурсаў і фестываляў, ад раённага да міжнароднага ўзроўняў.
ЛАЎРЫНОВІЧ ТАЦЦЯНА ВЯЧАСЛАВАЎНА
САЛОМАПЛЯЦЕННЕ, 1990 Г.Н.

Лаўрыновіч Таццяна Вячаславаўна – майстар па саломапляценню Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці».
У 2011 годзе скончыла філіял БДТУ «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж», у 2017 годзе — мастацка-графічны факультэт ВДУ ім. П.М. Машэрава па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва».
З 2015 года працуе майстрам па саломапляценню ў Цэнтры рамёстваў «Адраджэнне» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуы і творчасці».
Валодае як традыцыйнымі прыёмамі пляцення, так і новымі, якія ўзніклі ў апошнія гады.
Асобую ўвагу надае расліннай тэмтыке і аб’ёмна-прасторавым кампазіцыям. Характэрныя рысы яе творчасці — ажурнасць, аккуратнасць, дасканаласць.
З захопленнем адносіцца да народнай творчасці, вывучае літаратуру па методыкі і тэхналогіі вырабаў з саломы, пераймае вопыт былых майстроў. Распрацоўвае калекцыю традыцыйных вырабаў.
З’яўляецца носьбітам «Традыцыйных тэхнік саломапляцення», ікія ўваходзяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Сваё майстэрства Таццяна перадае на занятках у студыі мастацкай творчасці ДПТ «Залаты колас».
З’яўляецца ўдзельнікам выставаў, конкурсаў, кірмашоў і фестываляў розных ўзроўняў.
Вайцяхоўская Дзіна Аляксандраўна 1997г.р- майстар па маляванкі, майстрам Дзінай Аляксандраўнай былі створаны маляванкі да гісторыі культуры Беларусі. Таксама была створана калекцыя пацеркавым брошак, якія карыстаюцца попытам. Гэтак жа майстар пачала асвойваць традыцыйную тэхніку вышыўкі па сетцы «Перавіць», якую плануе ўнесці ў НКС.
Удзельнічала ў абласной інтэрактыўнай выставе-конкурсе мастацкіх вырабаў «Птушыны перапалох» у рамках экалагічнага свята»Жураўлі і журавіны Міёрскага краю». Прыняла ўдзел у адкрытым анлайн конкурсе выяўленчай творчасці «ПроАрт», у якім заняла Лаўрэат I ступені. Удзельнік абласной выставе-конкурсу вышыўкі па сетцы «Перавіць».
Новікава Марыя Паўлаўна 2005г.р- майстар ганчарства. Галоўным напрамкам у працы майстра з’яўляецца ганчарнае фармаванне асаблівая ўвага надаецца традыцыйным формам і спосабам апрацоўкі керамікі, аднак у сваёй працы майстр дэманструе не толькі навыкі традыцыйнага ганчарства, але і сучасныя напрамкі вытворчасці керамічных вырабаў і спосабаў іх дэкарыравання.
Праводзіць актыўную працу з насельніцтвам з мэтай захавання традыцыйнай беларускай культуры. Займаецца аднаўленнем этнаграфічных вобразаў мастацкай керамікі Віцебскага раёна.
Вельма выдатна калекцыя посуду ў тэхнікі ганчарнага фармавання з выкарыстаннем тэхнолагі малочнага абпалу (малачэнне)
З’яўляецца кіраўніком дзіцячых студый ДПТ» Крыніца»,»Дыямент».
Прыняла ўдзел у творчым адукацыйным праекце “Школа ганчара” (Геманавічы, Шчаркасінскі раён). Абласной інтэрактыўнай выстаўке-конкурсе мастацкіх вырабаў «Птушыная паніка» ў рамках экалагічнага фестывалю “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” (г. Мёры).
Удзельнік XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (г. Віцебск). Пад кіраўніцтвам Марыі Паўлаўны ўдзельнікі дзіцячага калектыву «Дыямент» прынялі ўдзел у Выставе-конкурсе выяўленчага мастацтва сярод дзяцей і моладзі «Калядныя матывы» 2026 года. (Дзяржаўная адукацыйная арганізацыя » Дзіцячая мастацкая школа № 3, Віцебск «Маладзік»).
Дзярабіна Крысціна Канстанцінаўна 2004г.р
Майстар па ткацтве Дзярабіна Крысціна зрабіла ткацкія паясы, а таксама мноства бранзалетаў па сваім рамястве. Крысціна вядзе дзіцячы калектыў «Ніткі душы», там яна развівае пачуцці беражлівасці і павагі да нацыянальнай культуры, цікавасці і імкнення да творчай дзейнасці, уяўлення, фантазіі і творчай цікавасці да справы.
У 2023 годзе скончыла філіял БДТУ «Віцебскі дзяржаўны каледж» па спецыяльнасці “Мастак настаўнік”, з кваліфікацыяй “Мастацкая разьба па дрэве“. Падчас сваёй адпрацоўкі другарадна сама вучылася ручному ткацтву.У канцы 2025 года прыйшла працаваць у філіал ”Цэнтр рамёстваў ”Адрадженне“ ткачом. За маленькі прамежак часу змагла зрабіць калекцыю паясоў.
Атрымала Падзячны ліст за прыняцце ўдзелу ў абменнай выставе работ майстроў народных мастацкіх рамёстваў паміж Віцебскай і Смаленскай абласцямі па ткацтве «Нітка часу, Узор лёсу» (г. Смаленск).
Кудракова Арына Уладзіміраўна 2007г.р
У 2025 годзе скончыла філіял БДТУ «Віцебскі дзяржаўны каледж» па спецыяльнасці “Мастак настаўнік”. З кваліфікацыяй “Саломапляценне”.
Майстар саломапляцення Кударокава Арына Уладзіміраўна на працягу сваёй працы стварала сувеніры, які заўсёды маюць попыт. Удзельнічала ў конкурсе, дзе давала вялікія працы. Яна з задавальненнем навучае тэхніцы і прыёмам традыцыйнага саломапляцення на занятках калектыву «Залаты колас», які сама вядзе. Дзеці прыходзяць да Арыны Уладзіміраўны і робяць розныя сувеніры, з якімі ўдзельнічаюць у выставах.
Дасягненні




гліняная цацка”, якая з 6 па 9 верасня прымала ўдзел у Міжнародным пленэры










