Цэнтр рамёстваў “Адраджэнне”

Дзяржаўнай установы культуры
Віцебскі раённы центр культуры і творчасці

Загадчык — Даўлетшына Таццяна Віктараўна.

Адрас: вул. Сонечная, д. 1а, 211319, аг. Акцябрская, Віцебскі раён, Віцебская  вобл.

Электронный адрес: remeslo.vr@yandex.by

Социальные сети: https://www.instagram.com/remeslo.vozrozhdenie/
https://www.youtube.com/channel/
UC5xy2uBgPPLgrSGx7zHIlqQ

Телефон: 80 (212) 69 07 95.

Цэнтр рамёстваў “Адраджэнне” знаходзіцца на тэрыторыі Акцябрскага сельскага савета. Год адкрыцця – 2004.

НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ ЦЭНТРА РАМЁСТВАЎ

Выставачная дзейнасць. У выставачнай зале Цэнтра рамёстваў на пастаяннай аснове арганізуюцца сменныя выставы ўдзельнікаў калектываў, майстроў і мастакоў Віцебскага раёна і горада Віцебска, персанальные выставы ўдзельнікаў народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Традыцыя“. У фае Цэнтра рамёстваў дзейнічае пастаяная экспазіцыя “Рарытэт”, у якой сабраны дванадцаць разных па назначэнню швейных машын XX стагоддзя. Плануецца пашырэнне выставы.

Майстар-классы. З мэтай аднаўлення і папулярызацыі традыцыйных рамёстваў майстрамі праводзяцца майстар-классы па ўсіх напрамках творчай дзейнасці, якія ажыццяўляюцца ў Цэнтры рамёстваў “Адраджэнне”.

Этнаграфічная дзейнасць. З мэтай адраджэння традыцыйных народных мастацкіх рамёстваў праводзяцца этнаграфічныя экспедыцыі па населеных пунктах Віцебскага раёна. Праводзіцца работа па наладжванні сувязяў і супрацоўніцтва з раённымі і абласным краязнаўчымі музеямі з мэтай аднаўлення асаблівасцей рэгіянальных рамёстваў Віцебскага раёна.

Экскурсійная дзейнасць. Праводзяцца экскурсіі па майстэрням і выставачным экспазіцыям, на якіх знаходзяцца экспанаты, знойдзеныя ў этнаграфічных эскпедыцыях і на аснове якіх майстры Цэнтра вырабляюць рэканструкцыю і аднаўленне народных мастацкіх рамёстваў. Майстрамі Цэнтра рамёстваў ствараюцца калекцыі традыцыйнага адзення, мастацкай керамікі, ганчарнага посуду, тканых паясоў, набоечных хустак, вышытых рушнікоў, маляванак, выцінанак, традыцыйнай лялькі, вырабаў з саломкі, скуры.

Заняткі для дзяцей і дарослых. На безе Цэнтра рамёстваў дзейнічаюць калектывы ДПМ, сярод якіх два з найменнем “народны” і “узорны”.

КЛУБНЫЯ ФАРМІРАВАННЯ

  • Народны клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Традыцыя» (кіраўнік – Пруднікава Анастасія Ігараўна);
  • Узорная студыя мастацкай апрацоўкі скуры «Эксклюзіў» (кіраўнік – Яўсціхаў Ігар Віктаравіч);
  • Дзіцячы аматарскі калектыў ДПМ «Натхненне» (кіраўнік – Вінюкова Анастасія Віктараўна);
  • Дзіцячы аматарскі калектыў ДПМ «Залаты колас» (кіраўнік – Кудраўцава Аліна Дзмітрыеўна);
  • Дзіцячы аматарскі калектыў ДПМ «Гліняныя скарбы»  (кіраўнік – Сарбаш Алеся Леанідаўна);
  • Дзіцячы аматарскі калектыў ДПМ «Нити души» (кіраўнік – Даўлетшына Таццяна Віктараўна);
  • Дарослы аматарскі калектыў ДПМ «Шкатулка идей» (кіраўнік – Даўлетшына Таццяна Віктараўна);
  • Дарослы аматарскі калектыў ДПМ «Ладомира» (кіраўнік – Даўгяла Дзіна Міхайлаўна);
  • Дарослы аматарскі калектыў ДПМ «Ганчарна справа» (кіраўнік – Шкрэдаў Мікіта Ўладзіміравіч).

МАЙСТРЫ ЦЭНТРА РАМЁСТВАЎ “АДРАДЖЭННЕ”

МАЛЯВАНКА
Даўлетшына Таццяна Віктараўна – загадчык Цэнтра рамёстваў “Адраджэнне” ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці».
Таццяна Віктараўна валодае рознымі напрамкамі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, але асаблівую ўвагу надае мастацкаму роспісу, у асаблівасці – маляванке. Асноўнымі сюжэтамі яе твораў з’яўляюцца беларуская міфалогія і фальклор, традыцыйныя беларускія вобразы і святы, у тым ліку заснованыя на кнізе К.Я. Нікіфароўскага “Нечысцікі”. Работы майстра валодаюць унікальным вядомым стылем. Галоўнымі адметнымі асаблівасцямі з’яўляецца дэкаратыўнасць і маляўнічасць. Была ўдзельнікам абласнога пленэру па маляванцы “Райскі сад – 2019”. У  межах XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” яна прымала ўдзел ў Міжнародным конкурсе майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу “Фарбы нябёсаў і атрымала спецыяльны дыплом “За развіццё традыцыі маляванкі”.  У лютым 2020 работа Таццяны Віктараўны была прадстаўлена ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск) у літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах”.

МАСТАЦКАЯ АПРАЦОЎКА СКУРЫ
Яўсціхаў Ігар Віктаравіч — народны майстар Беларусі, кіраўнік узорнай студыі мастацкай апрацоўкі скуры “Эксклюзіў” Цэнтра рамёстваў “Адраджэнне”.
Паходзіць з сям’і патомных майстроў гарбарскай справы. Галоўнае месца ў творчасці займаюць тэмы дахрэсціянскай культуры продкаў: вобразы славянскіх багоў, ручныя знакі і тэксты помнікаў славянскага пісьменства. Вырабляе абярэгі, оручні (бранзалеты), вокладкі кніг, сумкі, паясы і іншыя рэчы з дахрэсціянскай сімволікай. Вывучае і адраджае тэхнікі славянскай спарняцкай справы,а таксама рэканструіруе скураныя вырабы мінулых стагоддзяў. У 2004 годзе Яўсціхаў І.В. быў прыняты ў Беларускі саюз майстроў народнай творчасці. У 2007 годзе ўдастоены ганаровага звання “Народны майстар Беларусі”. Творчая дзейнасць кіраўніка ўзорнай студыі мастацкай апрацоўкі скуры “Эксклюзіў” на працягу станаўлення і развіцця атрымала вядомасць і папулярнасць. Аб гэтым сведчаць шматлікія артыкулы ў перыядычным друку. Яго вырабы атрымаліваюць высокую адзнаку спецыялістаў вобласці і рэспублікі. Навуковы артыкул пад назвай “Образы дохристианской культуры в творчестве народного мастера Беларуси Игоря Евстихова” увайшоў ў матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі прысвечаннай 165 годдзю М. Нікіфароўскага (2010 г.). У 2011 годзе выйшла кніга “Майстры Віцебшчыны” і “Цвяток радзімы васілька”, у якіх адлюстравана творчая дзейнасць народнага майстра Беларусі Яўсціхава І.В. як даследчыка і захавальніка беларускіх традыцый мастацкай апрацоўкі скуры. У лютым 2011 года партрэт майстра быў занесены на Дошку гонару Віцебскага раённага выканаўчага камітэта.

ВЫШЫЎКА
Вінюкова Анастасія Віктараўна –майстар па вышыўцы Цэнтра рамёстваў “Адраджэнне”.Асноўны напрамак працы – вышыўка крыжыкам. Вышывае на канве і ільняной тканіне. Вышыўка майстра з’яўляецца неад’емнай часткай адноўленых касцюмаў з калекцыі “Мужчынскі і жаночы касцюм гаражан Віцебскага павета к. XIX пач. XX ст”. Гэта жаночыя і мужчынскія кашулі, вышыўка фартуха, ручнікоў. Анастасія аднаўляе вырабы, знойдзеныя ў этнаграфічных экспедыцыях па Віцебскаму раёну. Галоўнай асаблівасцю работ майстра з’яўляецца максімальна дакладнае і дасканалае ўзнаўленне малюнка вышытых ўзораў. З апошніх дасягненняў – адноўленне схем традыцыйных арнаментаў і вышытыя жаночыя кашулі і галаўныя уборы для калекцыі “Традыцыйныя строi дзявочага i жаночага адзення з панёвай”.

САЛОМАПЛЯЦЕННЕ
Кудраўцава Аліна Дзмітрыеўна – майстар па саломапляценню Цэнтра рамёстваў “Адраджэнне”.З 2020 года працуе ў Цэнтры рамёстваў “Адраджэнне”, дзе займаецца саломапляценнем. Валодае такімі прыёмамі традыцыйнага пляцення, а таксама новымі, якія ўзніклі ў апошнія гады.  Не гледзячы на тое, что майстар працуе невялікі час, але ужо з захопленнем адносіцца да народнага творчасці, вывучае літаратуру па методыкі і тэхналогіі вырабаў з саломы, пераймае вопыт былых майстроў. Распрацоўвае калекцыю традыцыйных вырабаў. У дзейнсці аддае перавагу аб’ёмна-прасторавым кампазіцыям, тэме прыроды і жывёлаў.

НАРОДНЫ КАСЦЮМ
Гутнікава Надзея Ігараўна — майстар народнаму касцюму Цэнтра рамёстваў “Адраджэнне”.Са студзеня 2015 гада і па цяперашні час працуе ў  Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне», дзе займаецца стварэннем народнага касцюма. Мае вялікую колькасць дыпломаў у міжнародных і рэспубліканскіх выставах і конкурсах, якія праходзілі ў Рэспубліке Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Італіі, Славеніі, на Кіпры. Яе мастацкія работы былі прадстаўлены на персанальных выставах у Віцебскім мастацкім музеі (2015 г.), Музеі-сядзібе І.Я. Рэпіна «Здраўнёва» (2016 г., 2017 г., 2018 г.), і таксама ў Літве (Вільня, снежань 2016 г. — студзень 2017 г.). Стварыла калекцыю швейных вырабаў “Дэталi беларускага Народнага жаночага касцюма канца XIX ст. — пачатку XX ст.”, за працу над якой была ўзнагароджана дыпломам I ступені ў намінацыі “Лепшая работа па тканіне” на міжнародным конкурсе фальклору і рамёстваў “Смаленскі ражок-2019”. У 2020 годзе Майстар распрацавала калекцыю швейных вырабаў пад назвай “Традыцыйныя строі дзявочага i жаночага адзення з панэвай” (у калекцыі 5 комплексах дзявочага i жаночага адзеня з панёвай).

МАСТАЦКАЯ КЕРАМІКА
Сарбаш Алеся Леанідаўна – майстар па мастацкай кераміцы Цэнтра рамёстваў “Адраджэнне”.З 2004 года і па цяперашні час працуе майстрам па мастацкай кераміцы ў Цэнтры рамёстваў «Адраджэнне». Асноўным напрамкам работы майстра з’яўляецца мастацкая кераміка. Асаблівая ўвага Алеся Леанідаўна надае стварэнню арыгінальных дэкаратыўна-прыкладных вырабаў, дробнай пластыцы, цацкам, свістулькі, ўвасабленню ў гліне жанравых сцэн беларускага побыту, традыцыйным казачным, гістарычным сюжэтам, мультыплікацыйным вобразаў. З’яўляецца пастаянным удзельнікам міжнародных, абласных, раённых, гарадскіх выстаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, кірмашоў і фестываляў. Алеся Леанідаўна  не адзін раз згадвалася ў СМІ, на тэлебачынні і ў друкаваных выданнях. Вырабіла калекцыю традыцыйных свістулек, арыгінал якой быў знойдзен на рацэ Вымнянке і выраблен майстрам Разважным Якавам у пачатку 20-га стагоддзя. У 2020 годзе свістулькі Віцебскага раёна, адноўленыя Алесей Леанідаўнай, увайшлі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як ”Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу глінянай свістулькі Віцебскага раёна Віцебскай вобласці“.

СЦЭНІЧНЫ І НАРОДНЫ КАСЦЮМ
НАБІВАНКА
АЎТАРСКАЯ ЛЯЛЬКА
Даўгяла Дзіна Міхайлаўна – майстар па сцэнічнаму і народнаму касцюму, набіванке, ляльке Цэнтра рамёстваў “Адраджэнне”.
З 2013 года працуе ў Цэнтры рамёстваў “Адраджэнне” па наступных накірунках: трафарэтная набіванка па тканіне, пашыў сцэнічнага і народнага касцюма, выцінанка, выраб тэкстыльнай лялькі. Распрацавала і вырабіла камплекты сцэнічных касцюмаў Віцебскага раёна, якія з годнасцю прадстаўляюць раён на ўсіх святочных мерапрыемствах. Стварыла калекцыю “Мужчынскі і жаночы касцюм гаражан Віцебскага павета к. XIX пач. XX ст”. Майстар вырабіла калекцыю набіваных ільняных хустак “Усе колеры вясёлкі”, акрамя гэтага, зрабіла мужчынскія кушулі з набойкай. Выстава набоечных хустак Даўгяла Дзіны Міхайлаўны “Рукатворныя цуды” паказала наколькі творча прадуманай і захапляльнай можа быць трафарэтных набіванка.
18 лютага 2021 года адбылося адкрыццё персанальнай выставы Дзіны Міхайлаўны “Погляд у мінулае”, якая праходзіла ў межах праекта “Партрэт майстра” у Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці. Творчае натхненне майстар чэрпае з самабытнага народнага мастацтва славянскіх народаў. Узоры і канструкцыі – яркія, філігранныя і прафесійна выкананыя.

ГАНЧАРСТВА
МАСТАЦКАЯ КЕРАМІКА Шкрэдаў Мікіта Уладзіміравіч – майстар па ганчарству і мастацкай кераміцы Цэнтра рамёстваў “Адраджэнне”. З 2018 гады працуе майстрам па ганчарству і мастацкай кераміцы Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне». Галоўным кірункам у працы майстра з’яўляецца ганчарнае фармаванне. Асаблівая ўвага надаецца традыцыйным формам і спосабам апрацоўкі керамікі, аднак у сваёй працы дэманструе не толькі навыкі традыцыйнага ганчарства, але і сучасныя напрамкі керамічных вырабаў і спосабаў іх дэкарыравання. Праводзіць актыўную працу з насельніцтвам з мэтай захавання традыцыйнай беларускай культуры. Займаецца аднаўленнем этнаграфічных вобразаў мастацкай керамікі Віцебскага раёна. Пад кіраўніцтвам майстра была адноўлена дроўнай печ, для абпалу керамікі, што спрыяе ў далейшым аднаўленню такога віду дэкарыравання як дымление. Вельма выдатна калекцыя посуду ў тэхнікі ганчарнага фармавання з выкарыстаннем тэхналогіі малочнага абпалу, якую вырабіў майстар. Прататыпам былі ўзоры керамікі XVII ст. з раскопак Куцеінскага манастыра у горадзе Орша. Матэрыялы былі ўзяты з кнігі А.М. Ляўко “Сярэднявечнае ганчарства паўночна-ўсходняй Беларусі”.

ГІСТОРЫКА-КУЛЬТУРННАЯ СПАДЧЫНА

У 2019 годзе ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў ад Віцебскага раёна быў пададзены адзін элемент ад рэгіёна для надання статусу гісторыка – культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь-традыцыйная свістулька, знойдзеная на рацэ Вымнянка (Віцебскі раён), вырабленая майстрам Разважным Якавам у пачатку XX стагоддзя. У 2020 годзе свістулькі Віцебскага раёна, адноўленыя Сарбаш Алесей, увайшлі  ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як ”Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу гліняных цацак Аршанскага Падняпроўя і Віцебскага Падзвіння“. Некалькі раз Алеся Леанідаўна публікавалася ў СМІ, на тэлебачынні і ў друкаваных выданнях.

Цэнтр рамёстваў “Адраджэнне” з’яўляецца вядучай арганізацыяй Віцебскага раёна па перадачы практыкі элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Беларускія практыкі Саломапляценне” (носьбіт мастацкай практыкі – Лаўрыновіч Таццяна Вячаславаўна) са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

ДАСЯГНЕНЬНЕ

Цэнтр рамёстваў ”Адраджэнне“ з’яўляецца нязменным удзельнікам усех значных мерапрыемстваў. Майстры прымаюць актыўны ўдзел у разнастайных, конкурсах, фестывалях раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага узроўню:

  • Удзел у Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”;
  • Удзел у абласной выставе-конкурсе народнай лялькі “Забава – 2018”;
  • Удзел у абласной выставе-конкурсе майстроў вышыўкі кашулі і фартуха «Чароўная нітка — 2018»;
  • Удзел у абласным конкурсе эстраднай музыкі «ВИА-ton 2018» у рамках Міжнароднага фестывалю «Дняпроўскія галасы ў Дуброўна» (дыплом 3 ступені);
  • Удзел у II Раённым свяце духоўнай культуры і народнай творчасці «Траецкі фестываль», у абласной выставе «Юбілейныя сімвалы»;
  • Гутникова Надзея Ігараўна – 2-е месца ў намінацыі «За рэканструкцыю зімовага строю ў адпаведнасці з мясцовай традыцыяй» на абласной выставе-конкурсе народнага касцюма «Сцяжкі майстэрства-2017», 1-е месца ў намінацыі «Спадчына» на конкурсе «Модны дывертысмент» у рамках XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
  • Удзел у адкрытым свяце-конкурсе майстроў выцінанкі “Ажурныя мары-2019” Даўгяла Дзіна Міхайлаўна ўзнагароджана дыпломам II ступені ў намінацыі “Творчы дэбют”.
  • Удзел у абласной выставе традыцыйных галаўных убораў Віцебскага Падняпроўя, Падзвіння і Паазер’я (2019 год) Дзіна Міхайлаўна за калекцыю набоечных хустак “Рукатворныя цуды” адзначына дыпломам II ступені ў намінацыі “За лепшую рэпліку жаночага галаўнога ўбору”.
  • Удзел у адкрытай абласной выставе-конкурсе майстроў ласкутнага шыцця “Віцебская МОЗАЙКА-2019” з калекцыяй верхняй адзення ў тэхніцы ласкутнага шыцця Гутнікава Надзея Ігараўна была ўзнагароджана дыпломам I ступені ў намінацыі “Касцюм і аксэсуары”. Таксама яе калекцыя набіваных хустак стала лаўрэатам I ступені на выставе-конкурсе “TEXTILE-DÉCOR” у горадзе Полацку ў 2019 годзе.

Улзел у I Усерасійскім фестывалі-конкурсе народнай культуры “Русское Диво” у намінацыі “Народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць” касцюмы старажытных славян IX-X стагоддзяў сталі лаўрэатам II ступені і інш.