Цэнтр рамёстваў “Адраджэнне”

Дзяржаўнай установы культуры
Віцебскі раённы центр культуры і творчасці

Загадчык — Даўлетшына Таццяна Віктараўна.
Адрас: 
вул. Сонечная, д. 1а, 211319, аг. Акцябрская,

Віцебскі раён, Віцебская  вобл.
Электронны адрас:
remeslo.vr@yandex.ru

Сацыяльныя сеткі:
Старонка Цэнтра рамёстваў –
https://www.instagram.com/remeslo.vozrozhdenie/
Старонка майстар-класаў па ганчарству — https://www.instagram.com/potteryvitebsk/
Youtube канал – https://www.youtube.com/channel/UC5xy2uBgPPLgrSGx7zHIlqQ
Телефон:80 (212) 69 07 95.
Цэнтр рамёстваў “Адраджэнне” знаходзіцца на тэрыторыі Акцябрскага сельскага савета.

Год адкрыцця – 2004.

Віцебскі раён – край з багатай гісторыяй і культурай, істотны ўплыў на развіццё якіх аказала ўдалае месцазнаходжанне раёна паблізу горада Віцебска, што адлюстравалася на развіцці гандлю, рамёстваў і культурных традыцый. У 2004 годзе ў мэтах вывучэння, адраджэння і захавання традыцыйных беларускіх рамёстваў у Віцебскім раёне быў адкрыты Цэнтр рамёстваў «Адраджэнне». Стварэнне Цэнтра рамёстваў пачалося з арганізацыі экспедыцыйнай работы па раёне, з вывучэння гісторыі, этнаграфіі, са знаёмства з людзьмі, якія займаюцца творчасцю. За гады экспедыцый віцебскія этнографы і энтузіясты даследавалі нямала аддаленых куткоў раёна ў пошуках аўтэнтычных рэчаў, рамесных тэхнік, характэрных менавіта для сваёй тэрыторыі. Вывучаны этнаграфічныя і рэгіянальныя асаблівасці традыцыйных рамёстваў, культуры і побыту Віцебскага краю. На аснове сабраных звестак з 2006 года ў Цэнтры рамёстваў развіваюцца наступныя традыцыйныя віды беларускіх рамёстваў, характэрныя для Віцебскага рэгіёну: ткацтва, саломапляценне, вышыўка, ганчарства, кераміка і інш. З развіццём Цэнтра рамёстваў адкрываюцца творчыя студыі і майстэрні, праводзяцца майстар-класы для навучання дзяцей і моладзі народным мастацкім рамёствам.

Насённяшні дзень з мэтай адраджэння, захавання і развіцця традыцыйных народных рамёстваў асноўнымі напрамкамі дзейнасці цэнтра з’яўляюцца: выставачная дзейнасць, майстар-классы, этнаграфічная дзейнасць, заняткі для дзяцей і дарослых.

Майстрамі Цэнтра рамёстваў ствараюцца калекцыі традыцыйнага адзення, мастацкай керамікі, ганчарнага посуду, тканых паясоў, набоечных хустак, вышытых рушнікоў, маляванак, выцінанак, традыцыйнай лялькі, вырабаў з саломкі і скуры.

Майстры цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» з’яўляюцца нязменнымі ўдзельнікамі ўсіх значных мерапрыемстваў, прымаючы актыўны ўдзел у выставах, конкурсах, фестывалях абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню.


 

Выставачная дзейнасць. Экскурсіі. У выставачнай зале Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» на пастаяннай аснове арганізуюцца зменныя выставы удзельнікаў непрафесійных калектываў, майстроў і мастакоў Віцебскага раёна і горада Віцебска, персанальныя выставы ўдзельнікаў народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Традыцыя», выставы майстроў Цэнтра. Праводзяцца экскурсіі па майстэрням і выставачным экспазіцыям.

На фае Цэнтра дзейнічае пастаянная экспазіцыя «Рарытэт», у якой сабраны 12 розных па прызначэнні швейных машын XX стагоддзя. Плануецца і далейшае пашырэнне выставы.

Таксама асаблівае значэнне займае зал этнаграфіі Віцебскага раёна. Ён выкананы ў выглядзе традыцыйнай беларускай хаты з усімі галоўнымі яе складнікамі.

Экскурсіі праводзяцца па майстэрнях і выставачных залах, на якіх знаходзяцца экспанаты знойдзены ў этнаграфічных экспедыцыях, а таксама вырабы, адноўленыя па іх узоры майстрамі Цэнтра, гэта калекцыі: традыцыйнага касцюма, мастацкай керамікі, ганчарства, посуду, тканых паясоў, набоечных хустак, вышытых ручнікоў, маляванак, выцінанак, традыцыйнай лялькі, вырабаў з саломы і скуры.

Майстар-класы. З мэтай адраджэння і папулярызацыі народных мастацкіх рамёстваў майстрамі праводзяцца майстар-класы па ўсіх напрамках творчай дзейнасці, якія ажыццяўляюцца ў Цэнтры рамёстваў.

Заняткі для дзяцей і дарослых. Клубныя фармаванні. На базе Цэнтра рамёстваў дзейнічае 10 аматарскіх калектываў, 1 са званнем «народны» і 1 са званнем «узорны»:

  1. Узорная аматарская студыя мастацкіх вырабаў са скуры «Эксклюзіў»
  2. Дзіцячы калектыў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва”Гліняныя скарбы”
  3. Дзіцячая студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ”Натхненне“
  4. Дзіцячая студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ”Залаты колас“
  5. Дзіцячы калектыў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ”Ніткі душы“
  6. Народны клуб майстроў народных мастацкіх рамёстваў ”Традыцыя“
  7. Дарослая студыя тэатральная ”Папараць кветка“
  8. Дарослая студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ”Фарбы сусвету“
  9. Дарослая студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ”Шкатулка ідэй“
  10. Дарослая студыя дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ”Ганчарная справа“

МАЙСТРЫ ЦЭНТРА РАМЁСТВАЎ “АДРАДЖЭННЕ”

ДАЎЛЕТШЫНА ТАЦЦЯНА ВІКТАРАЎНА
МАЛЯВАНКА, 1975 Г.Н.

Загадчык Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці». Сябра Беларускага Саюза майстроў мастацкай творчасці.
Таццяна Віктараўна валодае рознымі напрамкамі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, але асаблівую ўвагу надае мастацкаму роспісу, у асаблівасці – маляванке. Асноўнымі сюжэтамі яе твораў з’яўляюцца беларуская міфалогія і фальклор, традыцыйныя беларускія вобразы і святы, у тым ліку заснованыя на кнізе К.Я. Нікіфароўскага «Нячысцікі».
Работы майстра вызначаюцца сваеасаблівым стылем. Галоўнымі адметнымі рысамі з’яўляецца: дэкаратыўнасць і маляўнічасць.
Была удзельнікам абласнога пленэру па маляванке «Райскі сад – 2019» (г. Глубокае) і праекту «Казкі з маляванкі» (г. Віцебск 2022 г.).
У  межах XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» яна прымала ўдзел ў Міжнародным конкурсе майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу «Фарбы нябёсаў» і атрымала спецыяльны дыплом «За развіццё традыцыі маляванкі».
У лютым 2020 года яе работа «Русалка» была прадстаўлена ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск) у літаратурна-мастацкай экспазіцыі «Чароўных слоў увасабленне. Легенды, паданні і казкі Віцебшчыны ў беларускіх маляваных дыванах»
У 2022 годзе ўдзельнічала ў літаратурна-мастацкай выставе прысвечаннай да 135-годдзя нараджэння Марка Шагала «А вы не из Витебска?..» (г. Мінск).

ДАЎГЯЛА ДЗІНА МІХАЙЛАЎНА
КАСЦЮМ, НАБОЙКА, ЛЯЛЬКА, ВЫЦІНАНКА, 1974 Г.Н

Сябра Беларускага Саюза майстроў мастацкай творчасці. Працуе ў Цэнтры рамёстваў «Адраджэнне» па наступных накірунках: трафарэтная набіванка па тканіне, пашыў сцэнічнага і народнага касцюма, выцінанка, выраб тэкстыльнай лялькі. Распрацавала і вырабіла камплекты сцэнічных касцюмаў Віцебскага раёна, якія з годнасцю прадстаўляюць раён на ўсіх святочных мерапрыемствах.
Атрымала дыплом II спупені на абласной выставе-конкурсе народнай цацкі і лялькі «Забава — 2018», на якую прадставіла лялькі ў традыцыйным святочным адзенні заможных сялян Віцебскага павету, пачатку XX ст.
Стварыла калекцыю «Мужчынскі і жаночы касцюм гараджан Віцебскага павета к. XIX пач. XX ст».
Майстар вырабіла калекцыю набіваных ільняных хустак «Усе колеры вясёлкі». Выстава набоечных хустак Даўгяла Дзіны Міхайлаўны «Рукатворныя цуды» паказала наколькі творча прадуманай і захапляльнай можа быць трафарэтная набіванка.
Калекцыя славяна-балцкіх касцюмаў гараджан ранняга Сярэднявечча стала лаўрэатам I ступені на абласным свяце-конкурсе народнага касцюма «Сцяжкі майстэрства-2022».
Творчае натхненне майстар чэрпае з самабытнага народнага мастацтва славянскіх народаў. Актыўна прымае ўдзел у мерапрыемствах ад раённага да міжнароднага узроўняў у якіх з’яўляецца лаўрэатам I і II  ступеняў.

ЯЎСЦІХАЎ ІГАР ВІКТАРАВІЧ
МАСТАЦКАЯ АПРАЦОЎКА СКУРЫ, 1962 Г.Н.

Народны майстар Рэспублікі Беларусь. Сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. Кіраўнік узорнай студыі мастацкіх вырабаў са скуры «Эксклюзіў» Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці».
Паходзіць з сям’і патомных майстроў гарбарскай справы.
Галоўнае месца ў творчасці займаюць тэмы дахрэсціянскай культуры продкаў: вобразы славянскіх багоў, ручныя знакі і тэксты помнікаў славянскага пісьменства. Вырабляе абярэгі, бранзалеты, вокладкі кніг, сумкі, паясы і іншыя рэчы з дахрэсціянскай сімволікай.
Творчая дзейнасць кіраўніка на працягу станаўлення і развіцця атрымала вядомасць і папулярнасць.Яго вырабы маюць высокую адзнаку спецыялістаў вобласці і рэспублікі. Аб гэтым сведчаць шматлікія артыкулы ў перыядычным друку.
Навуковы артыкул пад назвай «Образы дохристианской культуры в творчестве народного мастера Беларуси Игоря Евстихова» увайшоў ў матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі прысвечаннай 165 годдзю М. Нікіфароўскага (2010 г.). У 2011 годзе выйшла кніга “Майстры Віцебшчыны” і “Цвяток радзімы васілька”, у якіх адлюстравана творчая дзейнасць народнага майстра Беларусі Яўсціхава І.В. як даследчыка і захавальніка беларускіх традыцый мастацкай апрацоўкі скуры.
Актыўны ўдзельнік выстаў, кірмашоў і фестываляў народнага мастацтва ад абласнога да міжнароднага ўзроўню. Дэманструе сваю творчасць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой: у Венесуэле, Польшчы, Латвіі, Літве, Расіі, Індыі, Славакіі.

ГУТНІКАВА НАДЗЕЯ ІГАРАЎНА
НАРОДНЫ КАСЦЮМ, 1991 Г.Н.

Майстар па народнаму касцюму Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне». Сябра Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.
Мае вялікую колькасць дыпломаў міжнародных і рэспубліканскіх выставаў і конкурсаў, якія праходзілі ў Рэспубліке Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Італіі, Славеніі, на Кіпры.Яе мастацкія работы былі прадстаўлены на персанальных выставах у Віцебскім мастацкім музеі (2015 г.), Музеі-сядзібе І.Я. Рэпіна «Здраўнёва» (2016 г., 2017 г., 2018 г.), і таксама у Літве (Вільня, снежань 2016 г. — студзень 2017 г.).
На Нацыянальным свяце традыцыйнага народнага касцюма «Сцяжкі майстэрства — 2018» у межах XXVIІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» прадставіла калекцыю «Саянавых комплексаў Віцебскага рэгіёну», атрымала дыплом III  ступені.
Надзея Ігараўна прыняла ўзел у абласном конкурсе тэатраў мод «Модны дывертысмент — 2018» і ў намінацыі «Спадчына» была ўзнагароджана дыпломам I ступені.
Стварыла калекцыю швейных вырабаў «Дэталi беларускага Народнага жаночага касцюма канца XIX ст. — пачатку XX ст.», за працу над якой была ўзнагароджана дыпломам I ступені ў намінацыі «Лепшая работа па тканіне» на міжнародным конкурсе фальклору і рамёстваў «Смаленскі ражок-2019».
Распрацавала калекцыю швейных вырабаў пад назвай «Традыцыйныя строі дзявочага i жаночага адзення з панявай» і за яе атрымала дыплом II ступені на абласным конкурсе народнага касцюма «Сцяжкі майстэрства-2022».

САРБАШ АЛЕСЯ ЛЕАНІДАЎНА
МАСТАЦКАЯ КЕРАМІКА, 1980 Г.Н.

Сарбаш Алеся Леанідаўна — майстар па мастацкай кераміцы Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне». З’яўляецца кіраўніком дзіцячага аматарскага калектыву мастацкай творчасці ДПМ «Гліняныя скарбы».
Асноўным напрамкам работы майстра з’яўляецца мастацкая кераміка. Асаблівую ўвагу Алеся Леанідаўна надае стварэнню арыгінальных дэкаратыўна-прыкладных вырабаў, дробнай пластыцы, цацкам, свістулькам, ўвасабленню ў гліне жанравых сцэн беларускага побыту, традыцыйным казачным і гістарычным сюжэтам, мультыплікацыйным вобразам.
Алеся Леанідаўна з’яўляецца пастаянным удзельнікам міжнародных, абласных, раённых, гарадскіх выстаў, кірмашоў і фестываляў.
Ўвайшла ў кнігу «Забава. Народная цацка і лялька» як майстар па вырабу традыцыйных цацак і свістулек.
Алеся Леанідаўна  не аднойчы згадвалася ў СМІ, на тэлебачынні і ў друкаваных выданнях.
Вырабіла калекцыю традыцыйных свістулек, арыгінал якой быў знойдзены на рацэ Вымнянке і выраблен майстрам- Разважным Якавам, у пачатку XX стагоддзя. У 2020 годзе свістулькі Віцебскага раёна, адноўленыя Алесей Леанідаўнай, увайшлі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як «Традыцыйныя вобразы і тэхналогія вырабу глінянай свістулькі Віцебскага раёна Віцебскай вобласці».

ВІНЮКОВА АНАСТАСІЯ ВІКТАРАЎНА
ВЫШЫЎКА, 1991 Г.Н

Мастер по вышивке Центра ремёсел «Возрождение»
Основное направление деятельности – вышивка крестиком. Вышивает на канве или льняной ткани. Её вышивка является неотъемлемой частью восстановленных костюмов Центра ремёсел.
Мастер реконструирует изделия, найденные в этнографических экспедициях по Витебскому району. Они отличаются точностью, и аккуратностью в воссоздании вышитых узоров.
Является постоянным участником областных, международных праздников, выставок, конкурсов, посвященных традиционной вышивке.
Их последних достижений можно отметить – Диплом лауреата II степени на открытом областном празднике-конкурсе народного костюма «Сцяжкі мастэрства — 2022» в рамках Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске» в номинации «реконструкция и сценический показ исторического костюма». Для конкурса мастер восстановила схемы традиционных орнаментов и выполнила вышивку женских рубашек и головных уборов для коллекции «Традиционной женской одежды с панёвой».
Так же Анастасия стала лауреатом II степени во II Международном Фестивале-конкуре народной культуры “Русское диво”. На нём был представлен мастер-класс по реконструкции вышивки Суражского рушника XIX века. Жюри высоко оценило её творческие достижения и уровень мастерства.

ШКРЭДАЎ МІКІТА УЛАДЗІМІРАВІЧ
ГАНЧАРСТВА, 1991 Г.Н.

Сябра Беларускага Саюза майстроў мастацкай творчасці. Працуе ў Цэнтры рамёстваў «Адраджэнне» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці».
Галоўным накірункам у працы майстра з’яўляецца ганчарнае фармаванне. Асаблівая ўвага надаецца традыцыйным формам і спосабам апрацоўкі керамікі, аднак у сваёй працы майстра дэманструе не толькі навыкі традыцыйнага ганчарства, але і сучасныя напрамкі вытворчасці керамічных вырабаў і спосабаў іх дэкарыравання.
Праводзіць актыўную працу з насельніцтвам з мэтай захавання традыцыйнай беларускай культуры. З’яўляецца кіраўніком студыі мастацкай творчасці «Гончарное дело».
Займаецца аднаўленнем этнаграфічных вобразаў мастацкай керамікі Віцебскага раёна. Пад кіраўніцтвам майстра была адноўлена дроўная печ, для абпалу керамікі, што спрыяе ў далейшым аднаўленню такога віду дэкарыравання як дымленне.
Вельма выдатна калекцыя посуду ў тэхнікі ганчарнага фармавання з выкарыстаннем тэхналогіі малочнага абпалу, якую вырабіў майстар. Прататыпам з’яўляюцца ўзоры керамікі XVII ст. з раскопак Куцеінскага манастыра у горадзе Орша.
Прымае актыўны ўдзел у розных выставах, конкурсах і фестывалях, раённага, абласнога, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў. У многіх з якіх з’яўляецца лаўрэатам I і II ступеняў.

ХАЙСОВА АЛЯКСАНДРА АНДРЭЕЎНА
ТКАЦТВА, 1997 Г.Н.

Хайсова Аляксандра Андрэеўна — майстар па ткацтву Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці».
У 2017 годзе скончыла філіял БДТУ «Віцебскі дзяржаўны каледж» па спецыяльнасці «дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, тэхналогія вытворчасці ткані, мастацка-афарміцельскія працы, дызайнер інтэр’ераў».
З 2017 гада працуе ў Цэнтры рамёстваў «Адраджэнне», дзе займаецца аднаўленнем тканых паясоў, вырабам габеленаў, палавікоў і іншага. Валодае такімі тэхнікамі пляцення паясоў як: ткацтва на дошчачках, на бердзечку, плоскае пляценне.
З’язляецца кіраўніком дзіцячага аматарскага калектыву мастацкай творчасці дэкаратыўна прыкладнога мастацтва «Ніткі душы».
У абласным свяце-конкурсе вясельных абрадаў Віцебшчыны «Вялікая-вясельніца — 2021» атрымала дыплом «За адраджэнне і захаванне традыцыйнай тэхналогіі ткацтва паясоў Віцебшчыны».
Была ўдзельнікам Міжнароднага конкурса майстроў традыцыйнага ткацтва «Палатняныя пераплёты», які адбываўся ў межах XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
З’яўляецца ўдзельнікам выстаў, конкурсаў і фестываляў, ад раённага, да міжнароднага ўзроўняў.

ЛАЎРЫНОВІЧ ТАЦЦЯНА ВЯЧАСЛАВАЎНА
САЛОМАПЛЯЦЕННЕ, 1990 Г.Н.

Лаўрыновіч Таццяна Вячаславаўна – майстар па саломапляценню Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці».
У 2011 годзе скончыла філіял БДТУ «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны каледж», у 2017 годзе — мастацка-графічны факультэт ВДУ ім. П.М. Машэрава па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацтва».
З 2015 года працуе майстрам па саломапляценню ў Цэнтры рамёстваў «Адраджэнне» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуы і творчасці».
Валодае як традыцыйнымі прыёмамі пляцення, так і  новымі, якія ўзніклі ў апошнія гады.
Асобую ўвагу надае расліннай тэмтыке і аб’ёмна-прасторавым кампазіцыям. Характэрныя рысы яе творчасці — ажурнасць, аккуратнасць, дасканаласць.
З захопленнем адносіцца да народнай творчасці, вывучае літаратуру па методыкі і тэхналогіі вырабаў з саломы, пераймае вопыт былых майстроў. Распрацоўвае калекцыю традыцыйных вырабаў.
З’яўляецца носьбітам «Традыцыйных тэхнік саломапляцення», ікія ўваходзяць у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Сваё майстэрства Таццяна перадае на занятках у студыі мастацкай творчасці ДПТ «Залаты колас».
З’яўляецца ўдзельнікам выставаў, конкурсаў, кірмашоў і фестываляў розных ўзроўняў.

КУДРАЎЦАВА АЛІНА ДЗМІТРЫЕЎНА
МАСТАЦКАЯ КЕРАМІКА, 1998 Г.Н.

Кудраўцава Аліна Дзмітрыеўна – майстар па мастацкай кераміцы Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуы і творчасці».
У 2019 годзе скончыла Мастацка-графічны факультэт ВДУ ім. П.М. Машэрава па спецыяльнасці «Выяўленчае мастацва, чарчэнне і народныя мастацкія промыслы».
З 2020 працуе ў Цэнтры рамёстваў «Адраджэнне», дзе спачатку займалася саломапляценнем, але ў 2022 годзе змяніла свой творчы напрамак дзейнасці на мастацкую кераміку.
Асобую увагу надае дробнай пластыцы і аб’ёмна-прасторавым кампазіцыям. Акрамя традыцыйных тэхнік эксперэментуе з разнакаляровымі глазурамі і ангобамі.
Яе вырабы маюць цікавы характар, вельмі дасканалую дэталізацыю і складанасць.
Галоўнай тэмай у творчасці Аліны Дзмітрыеўны з’яўляецца анімалістычная і раслінная тэматыка, асабліва гэта выявы жывёл і птушак Беларусі.
Вельмі цікавым быў вопыт  ўдзелу ў адкрытым абласным свяце-конкурсе народнай цацкі і лялькі «Забава — 2021» і праекце «Казкі з маляванкі» (2022 г.). Для апошняга выканала работу па матывам беларусскай казкі «Шэсць рыбак» на ўлюбленую анімалістычную тэматыку.
Прымае актыўны удзел ў выставах, конкурсах, фестывалях і кірмашах рознага ўзроўню.

ПРУДНІКАВА АНАСТАСІЯ ІГАРАЎНА
ВАЛЯННЕ З ВОЎНЫ, 1994 Г.Н.

Пруднікава Анастасія Ігараўна – кіраўнік народнага клуба майстроў народных мастацкіх рамёстваў «Традыцыя» Цэнтра рамёстваў «Адраджэнне» ДУК «Віцебскі раённы цэнтр культуры і творчасці».
Дзейнасць Анастасіі Ігараўны накіравана на арганізацыю работы клуба, папулярызацыю традыцыйных і сучасных рамёстваў і промыслаў.
Дапамагае майстрам ажыццяўляць творчую дзейнасць, прымаць удзел у конкурсах і фестывалях рознага узроўню, арганізоўвае майстар-классы.  Стварае відэяролікі майстроў клубу для ўдзелу ў дыстанцыённых мерапрыемствах.
Валодае рознымі напрамкамі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, але асаблівую ўвагу надае сухому валянню з воўны. У сваіх работах аддае перавагу выяве вобразаў жывёл, птушак, міфалагічных істот Беларусі.
У 2020 годзе удзельнічала ў абласной інтэрактыўнай выставе-конкурсе мастацкіх вырабаў «Птушыны перапалох», стала лаўрэатам II ступені ў намінацыі «Лепшая аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя беларускіх птушак».
У межах XXX Міжнароднага фестываля мастацтваў  «Славянскі базар у Віцебску» прымала ўдзел у адкрытым абласным свяце-конкурсе народнай цацкі і лялькі «Забава — 2021», дзе атрымала дыплом лаўрэата III ступені ў намінацыі «Цацка з прыродных і рэдкіх матэрыялаў».
У 2022 годзе прымала ўдзел у праекце Казкі з маляванкі, для якога выканала работы па матывам беларускіх казак «Ганарыстая варона» і «Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць». Па выніках праекта атрымала дыплом лаўрэата  I ступені.

Дасягненні

6 майстроў Цэнтра рамёстваў “Адраджэнне” з’яўляюцца сябрамі Беларускага
Саюза майстроў мастацкай творчасці.
1 народны майстар Рэспублікі Беларусь – Яўсціхаў Ігар Віктаравіч.
2 элемента НКС – “Традыцыйныя тэхнікі саломапляцення” (носьбіт –
Лаўрыновіч Таццяна Вячаславаўна) і свістулька “Конік” Віцебскага раёна
(Носьбіт – Сарбаш Алеся Леанідаўна)

 

Цэнтр рамёсел “Адраджэнне” прызнаны як лепшы Дом/Цэнтр рамёстваў
Віцебскай вобласці 2023 года.
Майстры Цэнтра рамёстващ “Адраджэнне” з’яўляюцца нязменнымі
удзельнікамі ўсіх значных раённых мерапрыемстваў. Акрамя гэтага прымаюць
актыўны ўдзел у разнастайных мерапрыенствах раённага, абласнога,
рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўню. Найбольш значныя з іх:
Абласное свята-конкурс народнага традыцыйнага касцюма “Сцяжкі
майстэрства — 2022” (г. Віцебск). У намінацыі “рэканструкцыя і сцэнічны паказ
гістарычнага касцюма” “Калекцыя славяна-балцкіх касцюмаў гараджан ранняга
Сярэднявечча” Даўгяла Дзіны Міхайлаўны, з “Калекцыяй аксэсуараў з
натуральнай скуры” Яўсціхава І.В., атрымалі дыплом Лаурэата I ступені.
“Калекцыя камплекатаў жаночага адзення з панёвай жахароў Віцебскага павета”
(канец XIX – пачатак XX стагоддзяў) Гутнікавай Надзеі Ігараўны, з вышыўкай
Вінюковай Анастасіі Віктараўны, атрымалі дыплом Лаўрэата II ступені.
Рэспубліканская выстава сучаснага народнага мастацтва “Калядныя ўзоры”
прысвечана 30-годдзю Беларускага саюза майстроў народнай творчасці. (г.
Мінск).
Міжнародны фестываль-конкурс народнай культуры “Русское диво” (г.
Масква, Спецыяльныя дыпломы – Даўлетшына Т.В., Даўгяла Д.М.; Дыпломы II
ступені — Даўгяла Д.М., Вінюкова А.В.; Дыплом I ступені – Сарбаш А.Л., 2022
г.)
Выстава-кірмаш народных мастацкіх рамёстваў “Кола жыцця” у межах
свята “Купалле” “Александрыя збірае сяброў” (Магілёўская вобласць, Шклоўскі
раён, д. Александрыя, 2022 г.).
Традыцыйны удзел у кірмашы “Горад майстроў” у межах Міжнароднага
фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Раённае свята народных мастацкіх рамёстваў “Узоры майстэрства”,
прысвечаннае святу нацыянальнага арнамента “Дзень вышыванкі” (2023, 2024 г,
аг. Акцябрская).
IV абласное свята-конкурс тэатраў мод “Модный дивертисмент” (Лаўрэат
I ступені – творчы калектыў Цэнтра рамёстваў “Адраджэнне” Даўгяла Д.М.,
Гутнікава Н.І.) намінацыя “Славяночка. Костюм. Традиция”), 2023 г.;
Дыплом лаўрэата III ступені атрымала Сарбаша А.Л. (намінацыя “Лепшая
гліняная цацка”, якая з 6 па 9 верасня прымала ўдзел у Міжнародным пленэры

дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва — Конкурс ганчароў “Гліна спявае”, які
праходзіў у д. Копысь, Аршанскі раён, 2023 г.
Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы мастацкіх рамёстваў “Вясновы
букет” (2021, 2022, г.Мінск). У 2024 годзе майстры Цэнтра сталі лаўрэатамі I
ступені.
Загадчык Цэнтра рамёстваў “Адраджэнне” Даўлетшына Таццяна
Віктараўна з 12 па 16 лютага прымала ўдзел у выставе Віцебскай вобласці ў
павільёне ВДНХ (г. Масква, 2024 г.)
На VI Міжнародным свяце-конкурсе традыцыйнай свістулькі
“Салавейка” Сарбаш Алеся Леанідаўна атрымала дыплом лаўрэата I ступені у
намінацыі “Традыцыйная свістулька” (2024 г.)