Кодэкс аб культуры

КОДЭКС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ КУЛЬТУРЫ
20 ліпеня 2016 г. № 413-З
Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2016 года
Адобраны Саветам Рэспублікі 30 чэрвеня 2016 года
(вынятка)

Артыкул 1. Асноўныя тэрмiны, якiя прымяняюцца ў гэтым Кодэксе, i iх азначэннi
1. У гэтым Кодэксе прымяняюцца наступныя асноўныя тэрмiны i iх азначэннi:
1.1. аб’ект культурнай iнфраструктуры – капiтальная пабудова (будынак, збудаванне), памяшканне i iншая нерухомая маёмасць, якiя прызначаны (выкарыстоўваюцца) для ажыццяўлення i (або) забеспячэння культурнай дзейнасцi;
1.2. арганiзацыя культуры – юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе ў якасцi асноўнай дзейнасцi культурную дзейнасць;
1.3. гiсторыка-культурная каштоўнасць – культурная каштоўнасць, якая мае адметныя духоўныя, мастацкiя i (або) дакументальныя вартасцi i якой нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;
1.4. дзеяч культуры i мастацтва – работнiк культуры i творчы работнiк, якiя маюць ганаровыя званнi Рэспублiкi Беларусь у сферы культуры i (або) iншыя дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi Беларусь за дасягненнi ў сферы культуры;
1.5. карыстальнiк гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – юрыдычная асоба, за якой гiсторыка-культурная каштоўнасць замацавана на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кiравання;
1.6. культура – сукупнасць культурных каштоўнасцей i культурная дзейнасць;
1.7. культурная дзейнасць – дзейнасць па стварэннi, аднаўленнi (адраджэннi), захаваннi, ахове, вывучэннi, выкарыстаннi, распаўсюджваннi i (або) папулярызацыi культурных каштоўнасцей, прадастаўленнi культурных даброт, эстэтычным выхаваннi грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства (далей, калi не вызначана iншае, – грамадзяне), арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, аказаннi метадычнай дапамогi суб’ектам культурнай дзейнасцi;
1.8. культурная каштоўнасць – створаныя (пераўтвораныя) чалавекам або цесна звязаныя з яго дзейнасцю матэрыяльны аб’ект i нематэрыяльнае праяўленне творчасцi чалавека, якiя маюць гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае значэнне;
1.9. культурны праект – сукупнасць дзеянняў, накiраваных на дасягненне вынiкаў культурнай дзейнасцi;
1.10. культурныя даброты – культурная каштоўнасць, што прадастаўляецца, работа i (або) паслуга, што выконваецца (аказваецца) юрыдычнай асобай, грамадзянiнам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя ажыццяўляюць культурную дзейнасць, для задавальнення духоўных i эстэтычных патрэбнасцей грамадзян, станаўлення i развiцця асобы;
1.11. мастацкая творчасць – стварэнне твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, iх выкананняў i (або) iх выкананне;
1.12. работнiк культуры – грамадзянiн, якi ажыццяўляе культурную дзейнасць на пасадзе, прадугледжанай квалiфiкацыйным даведнiкам пасад служачых, якiя заняты ў культуры, а таксама кiраўнiк арганiзацыi культуры, падраздзялення арганiзацыi культуры, падраздзялення iншай юрыдычнай асобы, якое ажыццяўляе культурную дзейнасць, i яго намеснiк (намеснiкi), да службовых абавязкаў якога (якiх) адносяцца пытаннi ажыццяўлення культурнай дзейнасцi;
1.13. сфера культуры – галiна сацыяльнай сферы па ажыццяўленнi i забеспячэннi культурнай дзейнасцi ў адпаведнасцi з напрамкамi, прадугледжанымi гэтым Кодэксам;
1.14. творчая дзейнасць – напрамак культурнай дзейнасцi, якi ўключае мастацкую творчасць i iншую iнтэлектуальную дзейнасць, што завяршаецца з’яўленнем новага, якi раней не iснаваў, вынiку iнтэлектуальнай дзейнасцi ў сферы культуры;
1.15. творчы работнiк – грамадзянiн, якi ажыццяўляе творчую дзейнасць самастойна або на падставах, прадугледжаных гэтым Кодэксам, i незалежна ад таго, з’яўляецца ён членам творчага саюза цi не;
1.16. уласнiк гiсторыка-культурнай каштоўнасцi – Рэспублiка Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная адзiнка Рэспублiкi Беларусь, юрыдычная асоба, грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiм належаць правы валодання, карыстання i распараджэння гiсторыка-культурнай каштоўнасцю.
2. Змест асобных тэрмiнаў, якiя выкарыстоўваюцца ў гэтым Кодэксе, вызначаецца ў адпаведных артыкулах гэтага Кодэкса.

ГЛАВА 9
АРГАНIЗАЦЫI КУЛЬТУРЫ I ПАДРАЗДЗЯЛЕННI ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ
Артыкул 50. Арганiзацыi культуры i падраздзяленнi юрыдычных асоб
1. Для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi могуць стварацца арганiзацыi культуры i падраздзяленнi юрыдычных асоб, у тым лiку адасобленыя.
2. Бiблiятэкi, музеi, тэатры, цыркi, фiлармонii, ансамблi, хоры, аркестры, студыi i iншыя калектывы мастацкай творчасцi, клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў), кiнатэатры, дамы кiно, кiнацэнтры, кiнасалоны, цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур, карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў, выставачныя залы, панарамы, паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады, творчыя майстэрнi, метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы) i iншыя могуць быць як арганiзацыямi культуры, так i падраздзяленнямi юрыдычных асоб, у тым лiку адасобленымi.

Артыкул 51. Вiды i асноўныя тыпы арганiзацый культуры
1. Арганiзацыi культуры па форме ўласнасцi падзяляюцца на дзяржаўныя i прыватныя, па асноўнай мэце дзейнасцi – на камерцыйныя i некамерцыйныя.
2. Арганiзацыi культуры могуць быць створаны ў форме наступных камерцыйных арганiзацый:
2.1. гаспадарчых таварыстваў (адкрытага або закрытага акцыянернага таварыства, таварыства з абмежаванай адказнасцю i таварыства з дадатковай адказнасцю), поўнага i камандытнага таварыстваў;
2.2. унiтарных прадпрыемстваў.
3. Арганiзацыi культуры могуць быць створаны ў форме наступных некамерцыйных арганiзацый:
3.1. фiнансуемых уласнiкам устаноў культуры;
3.2. асацыяцый (саюзаў);
3.3. iншых формах, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.
4. Арганiзацыi культуры ў залежнасцi ад напрамкаў культурнай дзейнасцi падраздзяляюцца на наступныя асноўныя тыпы:
4.1. бiблiятэкi;
4.2. музеi;
4.3. арганiзацыi народных мастацкiх рамёстваў;
4.4. арганiзацыi кiнематаграфii;
4.5. тэатры;
4.6. цыркi;
4.7. фiлармонii, ансамблi, хоры, аркестры, студыi, канцэртныя залы i iншыя канцэртныя арганiзацыi;
4.8. клубы, палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў), цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), цэнтры (дамы) рамёстваў, маладзёжныя культурныя цэнтры, цэнтры нацыянальных культур i iншыя клубныя арганiзацыi;
4.9. карцiнныя, мастацкiя галерэi i галерэi мастацтваў, выставачныя залы, панарамы i iншыя выставачныя арганiзацыi;
4.10. паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi, заасады;
4.11. творчыя майстэрнi;
4.12. метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнай работы);
4.13. арганiзацыi па правядзеннi культурных мерапрыемстваў;
4.14. прадзюсарскiя арганiзацыi;
4.15. рэстаўрацыйныя арганiзацыi;
4.16. iншыя тыпы.
5. Арганiзацыi культуры, якiя забяспечваюць стварэнне выкананняў твораў сцэнiчнага мастацтва i iх публiчнае выкананне, лiчацца тэатральна-вiдовiшчнымi. Да тэатральна-вiдовiшчных арганiзацый культуры адносяцца тэатры, цыркi, канцэртныя арганiзацыi, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якiя ажыццяўляюць указаную культурную дзейнасць.
6. Арганiзацыi культуры, якiя забяспечваюць доступ грамадзян да культурных каштоўнасцей, што знаходзяцца ў фондах гэтых арганiзацый, або ствараюць умовы для занятку народнай i мастацкай творчасцю, самаадукацыяй, а таксама для культурнага развiцця, лiчацца культурна-асветнымi. Да культурна-асветных арганiзацый культуры адносяцца музеi, бiблiятэкi, клубныя арганiзацыi, iншыя тыпы арганiзацый культуры, якiя ажыццяўляюць указаную культурную дзейнасць.
7. У мэтах забеспячэння ўмоў комплекснага прадастаўлення культурных даброт насельнiцтву, а таксама аптымiзацыi дзейнасцi арганiзацый культуры могуць стварацца арганiзацыi культуры змешанага тыпу. Да арганiзацый культуры змешанага тыпу адносяцца арганiзацыi культуры, у структуру якiх уваходзяць падраздзяленнi, у тым лiку адасобленыя, што ажыццяўляюць культурную дзейнасць розных напрамкаў.
8. Асаблiвасцi стварэння, прававога становiшча i парадку дзейнасцi асобных тыпаў арганiзацый культуры вызначаюцца гэтым Кодэксам.

Артыкул 52. Асаблiвасцi ўстаноў культуры як адной з форм некамерцыйных арганiзацый культуры
1. Установа культуры – арганiзацыя культуры, якая ствараецца ўласнiкам для ажыццяўлення кiраўнiчых, сацыяльна-культурных i iншых функцый некамерцыйнага характару ў сферы культуры i фiнансуецца iм поўнасцю або часткова.
2. Установы культуры могуць быць дзяржаўнымi (рэспублiканскiмi i камунальнымi) i прыватнымi.
3. У якасцi заснавальнiкаў устаноў культуры могуць выступаць:
3.1. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь;
3.2. Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
3.3. дзяржаўныя органы, падпарадкаваныя i (або) падсправаздачныя Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, Мiнiстэрства культуры i iншыя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання, а таксама дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
3.4. мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы;
3.5. грамадзяне Рэспублiкi Беларусь i юрыдычныя асобы Рэспублiкi Беларусь;
3.6. замежныя краiны, замежныя арганiзацыi, мiжнародныя арганiзацыi, замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, калi iншае не прадугледжана заканадаўчымi актамi, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь.
4. Заснавальнiкi ўстаноў культуры абавязаны забяспечыць установы культуры капiтальнымi пабудовамi (будынкамi, збудаваннямi), памяшканнямi, абсталяваннем, тэхнiчнымi i iншымi сродкамi, неабходнымi для ажыццяўлення культурнай дзейнасцi.
5. Перавод дзяржаўных устаноў культуры ў капiтальныя пабудовы (будынкi, збудаваннi), памяшканнi, якiя пагаршаюць умовы iх дзейнасцi, не дапускаецца.

Артыкул 53. Стварэнне, рэарганiзацыя i лiквiдацыя арганiзацый культуры
1. Парадак стварэння, рэарганiзацыi i лiквiдацыi арганiзацый культуры вызначаецца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь, гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства.
2. Мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы маюць права ствараць дзяржаўныя арганiзацыi культуры любых тыпаў звыш нарматываў, прадугледжаных дзяржаўнымi мiнiмальнымi сацыяльнымi стандартамi ў сферы культуры.
3. Пры планаваннi стварэння дзяржаўных арганiзацый культуры ўлiчваюцца асаблiвасцi развiцця рэгiёна i галiн вытворчасцi.
4. Лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры не дапускаецца, калi такая лiквiдацыя пацягне немагчымасць выканання дзяржаўных мiнiмальных сацыяльных стандартаў у сферы культуры.
5. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя дзяржаўных устаноў культуры, маёмасць якiх знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, ажыццяўляюцца са згоды Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у выпадках, калi яны:
5.1. маюць асаблiвае значэнне для захавання, развiцця, распаўсюджвання i (або) папулярызацыi беларускай нацыянальнай культуры. Пералiк такiх устаноў культуры вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь;
5.2. створаны ва ўстаноўленым парадку пасля 4 жнiўня 2004 года.

ГЛАВА 20. НАРОДНЫЯ МАСТАЦКIЯ РАМЁСТВЫ

Артыкул 189. Майстар народных мастацкіх рамёстваў. Статус народнага майстра
1. Майстар народных мастацкіх рамёстваў – грамадзянін, які стварае вырабы народных мастацкіх рамёстваў самастойна, у тым ліку ў рамках прадпрымальніцкай або рамесніцкай дзейнасці, або працуе на падставе працоўнага дагавора (кантракта), або ажыццяўляе дзейнасць на падставе грамадзянска-прававога дагавора ў арганізацыі культуры, іншай юрыдычнай асобе, індывідуальнага прадпрымальніка.

4. Статус народнага майстра надаецца ў мэтах:
4.1. падтрымкі і развіцця народных мастацкіх рамёстваў, захавання творчай індывідуальнасці і самабытнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў;
4.2. папулярызацыі творчай дзейнасці майстроў народных мастацкіх рамёстваў;
4.3. захавання традыцыйных тэхналогiй стварэння вырабаў народных мастацкіх рамёстваў;
4.4. стварэння ўмоў для адраджэння, захавання і пераемнасці традыцый народных мастацкіх рамёстваў;
4.5. актывізацыі культурна-асветнай работы;
4.6. вызначэння прыярытэтаў у развіцці відаў народных мастацкіх рамёстваў.

10. Дзяржаўныя органы садзейнiчаюць стварэнню народнымі майстрамі вырабаў народных мастацкіх рамёстваў, перадачы iх прафесійнага майстэрства па адпаведным вiдзе народнага мастацкага рамяства, арганізацыі і правядзенню культурных мерапрыемстваў з удзелам народных майстроў.

Артыкул 195. Цэнтр (дом) рамёстваў
1. Цэнтр (дом) рамёстваў – арганiзацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па адраджэннi, захаваннi i пераемнасцi мясцовых традыцый народных мастацкiх рамёстваў, папулярызацыi дзейнасцi па стварэннi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.
2. Задачамi цэнтра (дома) рамёстваў з’яўляюцца:
2.1. падтрымка i стварэнне ўмоў для ажыццяўлення творчай дзейнасцi майстроў народных мастацкiх рамёстваў;
2.2. далучэнне насельнiцтва да дзейнасцi па стварэннi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;
2.3. адраджэнне мясцовых традыцыйных тэхналогiй стварэння вырабаў народных мастацкiх рамёстваў i распрацоўка новых тэхналогiй.
3. Цэнтр (дом) рамёстваў:
3.1. праводзiць работу па выяўленнi мясцовых традыцый народных мастацкiх рамёстваў;
3.2. ажыццяўляе збор i забяспечвае захаванне вырабаў народных мастацкiх рамёстваў;
3.3. стварае клубныя фармiраваннi i забяспечвае iх дзейнасць па вiдах народных мастацкiх рамёстваў;
3.4. аказвае садзейнiчанне ў арганiзацыi семiнараў, майстар-класаў i iншых мерапрыемстваў з удзелам майстроў народных мастацкiх рамёстваў;
3.5. арганiзоўвае дзейнасць па аб’яднаннi майстроў народных мастацкiх рамёстваў i каардынацыi iх творчай дзейнасцi;
3.6. арганiзоўвае i ўдзельнiчае ў выстаўках, кiрмашах, святах народнага мастацтва i iншых культурных мерапрыемствах;
3.7. супрацоўнiчае з iншымi арганiзацыямi культуры, у тым лiку замежнымi;
3.8. выконвае iншыя функцыi, звязаныя з адраджэннем, захаваннем i пераемнасцю мясцовых традыцый народных мастацкiх рамёстваў, папулярызацыяй дзейнасцi па стварэннi вырабаў народных мастацкiх рамёстваў.
4. У структуру цэнтра (дома) рамёстваў у якасцi падраздзяленняў могуць уваходзiць выставачныя залы па продажы вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, iнфармацыйныя цэнтры, фона-, фота-, кiна-, вiдэаархiвы i iншыя падраздзяленнi.
5. У цэнтры (доме) рамёстваў могуць стварацца каардынацыйны савет, мастацкi савет.

ГЛАВА 21. КIНЕМАТАГРАФIЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Артыкул 206. Паказ i распаўсюджванне фiльмаў
1. На тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь паказ i распаўсюджванне фiльмаў ажыццяўляюцца iх праваўладальнiкамi.
2. У Рэспублiцы Беларусь забараняецца паказ фiльмаў, звесткi аб якiх не ўключаны ў Дзяржаўны рэгiстр фiльмаў.
3. Паказ фiльмаў у кiназалах, iншых спецыяльна абсталяваных памяшканнях (месцах), аснашчаных кiнаабсталяваннем, можа ажыццяўляцца толькi пасля атрымання ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, дазволу на эксплуатацыю гэтых кiназалаў, iншых спецыяльна абсталяваных памяшканняў (месцаў) i абсталявання.
4. Адносiны, якiя ўзнiкаюць у сувязi з аказаннем паслуг па паказе фiльмаў, рэгулююцца заканадаўствам аб абароне правоў спажыўцоў.
5. Адносiны, якiя ўзнiкаюць у сувязi з паказам i распаўсюджваннем фiльма як аб’екта аўтарскага права, рэгулююцца заканадаўствам аб аўтарскiм праве i сумежных правах.

ГЛАВА 25
АРГАНIЗАЦЫЯ КУЛЬТУРНАГА АДПАЧЫНКУ (ВОЛЬНАГА ЧАСУ) НАСЕЛЬНIЦТВА
Артыкул 231. Арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, яе вiды
1. Арганiзацыя культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва – напрамак культурнай дзейнасцi па задавальненнi асветных, эстэтычных, пазнавальных i забаўляльных патрэбнасцей насельнiцтва, а таксама патрэбнасцей у мiжасобасных адносiнах i адпачынку.
2. Асноўнымi вiдамi арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва з’яўляюцца:
2.1. арганiзацыя i правядзенне культурных мерапрыемстваў;
2.2. ажыццяўленне дзейнасцi клубных фармiраванняў;
2.3. правядзенне дыскатэк, баляў, карнавалаў, дзiцячых ранiшнiкаў, гульнявых i iншых танцавальных i (або) забаўляльных праграм;
2.4. правядзенне масавых тэатралiзаваных свят i прадстаўленняў, народных гулянняў, абрадаў i рытуалаў у адпаведнасцi з мясцовымi звычаямi i традыцыямi;
2.5. арганiзацыя работы па краязнаўчых, навукова-тэхнiчных, экалагiчных, культурна-бытавых, калекцыйных i iншых iнтарэсах;
2.6. iншыя вiды.
3. Асноўнымi арганiзацыямi культуры i падраздзяленнямi юрыдычных асоб, якiя ажыццяўляюць арганiзацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, з’яўляюцца клубы, паркi культуры i адпачынку, гарадскiя сады, заапаркi i заасады.

Артыкул 232. Клуб. Вiды клубаў
1. Клуб – арганiзацыя культуры або падраздзяленне юрыдычнай асобы, якiя ажыццяўляюць арганiзацыю культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва праз стварэнне грамадзянам умоў для занятку творчай дзейнасцю, развiцця i рэалiзацыi iх творчых здольнасцей (магчымасцей), задавальнення iх асветных, эстэтычных, пазнавальных i забаўляльных патрэбнасцей, а таксама патрэбнасцей у мiжасобасных адносiнах i адпачынку.
2. Па форме ўласнасцi клубы падзяляюцца на дзяржаўныя i прыватныя.
Усе дзяржаўныя клубы адкрыты для публiчнага наведвання.
3. У залежнасцi ад арыентацыi на iнтарэсы пэўных прафесiйных, нацыянальных i iншых сацыяльна-дэмаграфiчных груп насельнiцтва клубы могуць быць наступных вiдаў:
3.1. палацы (дамы, цэнтры) культуры (мастацтваў);
3.2. цэнтры (дамы) народнай творчасцi (народнага мастацтва, фальклору), сучаснага мастацтва;
3.3. цэнтры (дамы) рамёстваў;
3.4. маладзёжныя культурныя цэнтры;
3.5. цэнтры нацыянальных культур;
3.6. iншыя вiды.
4. У залежнасцi ад зместу дзейнасцi клубы падзяляюцца на шматпрофiльныя i аднапрофiльныя.
Шматпрофiльны клуб спецыялiзуецца на арганiзацыi розных вiдаў культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.
Аднапрофiльны клуб спецыялiзуецца на арганiзацыi пэўнага вiду культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, а таксама функцыянуе ў якасцi пляцоўкi для правядзення культурных i iншых мерапрыемстваў.
5. У залежнасцi ад тэрыторыi функцыянавання клубы падзяляюцца на сельскiя, пасёлкаў гарадскога тыпу, гарадскiя, раённыя, абласныя, рэспублiканскiя.

Артыкул 233. Клубны работнiк
Клубны работнiк – работнiк культуры, якi арганiзоўвае культурны адпачынак (вольны час) насельнiцтва.
Артыкул 234. Асноўныя прынцыпы i мэты дзейнасцi клубаў
1. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi клубаў з’яўляюцца:
1.1. забеспячэнне правоў грамадзян на свабоду творчай дзейнасцi i ўдзел у культурным жыццi;
1.2. добраахвотнасць удзелу ў дзейнасцi клубаў;
1.3. даступнасць культурнага адпачынку;
1.4. дыферэнцыяцыя i спецыялiзацыя дзейнасцi ў залежнасцi ад мясцовых асаблiвасцей гiстарычнага i культурнага развiцця;
1.5. прыярытэт агульначалавечых каштоўнасцей, садзейнiчанне сацыялiзацыi i самарэалiзацыi асобы;
1.6. падтрымка грамадскай i асабiстай iнiцыятывы, спалучэнне iндывiдуальнай, групавой i масавай работы, адкрытасцi, кiравання i самакiравання.
2. Асноўнымi мэтамi дзейнасцi клубаў з’яўляюцца:
2.1. стварэнне ўмоў для развiцця i рэалiзацыi творчых здольнасцей (магчымасцей) грамадзян, набыцця iмi ведаў, уменняў i навыкаў у сферы культуры, быту, здаровага ладу жыцця, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, атрымання актуальнай iнфармацыi i прыкладных ведаў у розных галiнах грамадскага жыцця;
2.2. далучэнне грамадзян да мастацкай творчасцi, нацыянальных культурных традыцый;
2.3. садзейнiчанне пазнавальнай актыўнасцi грамадзян, iх самаадукацыi;
2.4. падтрымка носьбiтаў аўтэнтычнага фальклору;
2.5. фармiраванне ў грамадзян патрэбнасцей у рацыянальнай, грунтоўнай, трывалай i гуманнай арганiзацыi i самаарганiзацыi свайго культурнага адпачынку (вольнага часу);
2.6. развiццё мастацкай творчасцi, адраджэнне, захаванне i развiццё традыцыйных форм адпачынку, iншых нацыянальных культурных традыцый.

Артыкул 235. Дзейнасць клубаў
1. Клубы:
1.1. ствараюць i арганiзуюць работу калектываў мастацкай творчасцi, гурткоў i iншых клубных фармiраванняў;
1.2. забяспечваюць арганiзацыю i правядзенне культурных мерапрыемстваў, накiраваных на публiчны паказ (публiчнае выкананне) вынiкаў творчай дзейнасцi калектываў мастацкай творчасцi, гурткоў i iншых клубных фармiраванняў;
1.3. забяспечваюць правядзенне культурна-вiдовiшчных i iншых культурных мерапрыемстваў з удзелам калектываў мастацкай творчасцi, асобных выканаўцаў i аўтараў;
1.4. ажыццяўляюць паказ фiльмаў;
1.5. арганiзуюць работу кансультацый i лекторыяў, народных унiверсiтэтаў, школ i курсаў прыкладных ведаў, праводзяць тэматычныя вечары, вусныя часопiсы, цыклы творчых сустрэч, ажыццяўляюць культурна-асветную работу ў iншых формах;
1.6. праводзяць масавыя тэатралiзаваныя святы i прадстаўленнi, народныя гуляннi, абрады i рытуалы ў адпаведнасцi з мясцовымi звычаямi i традыцыямi;
1.7. праводзяць дыскатэкi i iншыя танцавальныя i (або) забаўляльныя праграмы;
1.8. аказваюць кансультатыўную, метадычную i iншую дапамогу суб’ектам культурнай дзейнасцi ў арганiзацыi i правядзеннi культурных мерапрыемстваў, ажыццяўляюць пракат музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, рэалiзацыю метадычных матэрыялаў;
1.9. выконваюць iншыя функцыi, звязаныя з арганiзацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.
2. Клубы могуць сумяшчаць дзейнасць па арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва з iншай дзейнасцю (дамы i клубы культурна-сацыяльных паслуг, культурна-спартыўныя цэнтры, клубы-кафэ i iншае).
3. Клубы могуць выкарыстоўваць нестацыянарныя формы абслугоўвання.

Артыкул 236. Клубныя фармiраваннi. Вiды клубных фармiраванняў
1. Клубнае фармiраванне – добраахвотнае аб’яднанне грамадзян, заснаванае на агульнасцi iнтарэсаў i патрэбнасцей у сумесным занятку творчай дзейнасцю, якая спрыяе развiццю iх творчых здольнасцей (магчымасцей), уменняў i навыкаў, стварэнню iмi вынiкаў творчай дзейнасцi, а таксама на адзiнстве iмкнення да атрымання актуальнай iнфармацыi i прыкладных ведаў у розных галiнах грамадскага жыцця, авалодання ведамi, уменнямi i навыкамi ў сферы культуры, быту, здаровага ладу жыцця, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.
2. Клубныя фармiраваннi могуць ажыццяўляць культурную дзейнасць у якасцi падраздзялення юрыдычнай асобы або на базе арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i iншых юрыдычных асоб.
3. Клубныя фармiраваннi могуць iснаваць у наступных вiдах:
3.1. непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi;
3.2. аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi;
3.3. гурткi;
3.4. аматарскiя аб’яднаннi (клубы па iнтарэсах);
3.5. iншыя вiды.
4. Клубнае фармiраванне:
4.1. арганiзуе сiстэматычныя заняткi ў тэарэтычнай i практычнай форме, а таксама ў вiдзе (вiдах), якi характэрны для гэтага клубнага фармiравання (рэпетыцыя, лекцыя, урок, трэнiроўка, пасяджэнне i iншыя вiды);
4.2. праводзiць штогод справаздачныя культурныя мерапрыемствы (канцэрты, выстаўкi, конкурсы, майстар-класы i iншыя культурныя мерапрыемствы);
4.3. прымае ўдзел у культурных мерапрыемствах;
4.4. выконвае iншыя функцыi, звязаныя з арганiзацыяй культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва.

Артыкул 237. Правядзенне дыскатэк
1. Дыскатэка – танцавальная i (або) забаўляльная праграма, якая суправаджаецца публiчным выкананнем твораў музычнага мастацтва калектывамi мастацкай творчасцi i (або) асобнымi выканаўцамi i (або) у якой выкарыстоўваецца фанаграма, з магчымым паказам аўдыявiзуальных твораў, правядзеннем культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, гульняў i iншых забаў.
2. Правядзенне дыскатэкi арганiзуецца на закрытай i (або) адкрытай пляцоўках, якiя павiнны адпавядаць санiтарна-эпiдэмiялагiчным, супрацьпажарным патрабаванням, а таксама патрабаванням тэхнiчных нарматыўных прававых актаў у галiне тэхнiчнага нармiравання i стандартызацыi.
Закрытая пляцоўка – капiтальная пабудова (будынак, збудаванне), памяшканне, што выкарыстоўваюцца для правядзення дыскатэкi.
Адкрытая пляцоўка – танцавальная пляцоўка i iншыя месцы пад адкрытым небам, спецыяльна прызначаныя для правядзення дыскатэкi.
3. Арганiзатарам дыскатэк з’яўляецца юрыдычная асоба, iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па арганiзацыi i правядзеннi дыскатэк.
4. Правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках ажыццяўляецца да дваццацi трох гадзiн, за выключэннем дыскатэк, якiя праводзяцца па рашэннi дзяржаўных органаў або па ўзгадненнi з iмi. Час правядзення дыскатэк на адкрытых пляцоўках можа быць працягнуты па ўзгадненнi з кiраўнiкамi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або асобамi, iмi ўпаўнаважанымi.
5. Правядзенне дыскатэк у перыяд з дваццацi трох да шасцi гадзiн ажыццяўляецца на закрытых пляцоўках, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула.
6. Пры правядзеннi дыскатэкi на адкрытай пляцоўцы тэрыторыя гэтай пляцоўкi павiнна быць адгароджана ад праезнай часткi плотам або агароджай для забеспячэння бяспекi наведвальнiкаў дыскатэкi, iншых грамадзян, а таксама ўдзельнiкаў дарожнага руху.
7. Арганiзатары дыскатэк маюць права:
7.1. устанаўлiваць правiлы правядзення дыскатэк з улiкам патрабаванняў гэтага Кодэкса;
7.2. устанаўлiваць плату за ўваход на дыскатэку;
7.3. прымяняць пiратэхнiчныя сродкi толькi пры ўмове выканання патрабаванняў адпаведных тэхнiчных нарматыўных прававых актаў.
8. Наведвальнiкi дыскатэкi маюць права на:
8.1. атрыманне iнфармацыi аб узроставым складзе i максiмальнай колькасцi наведвальнiкаў дыскатэкi, мерах па забеспячэннi грамадскага парадку;
8.2. наведванне дыскатэкi незалежна ад полу, расы, мовы, рэлiгiйных, палiтычных або iншых перакананняў, нацыянальнасцi, сацыяльнага паходжання, маёмаснага, службовага становiшча i iншых прыкмет.
9. У мэтах аховы грамадскага парадку i забеспячэння грамадскай бяспекi на дыскатэку не дапускаюцца грамадзяне, якiя:
9.1. маюць пры сабе алкагольныя, слабаалкагольныя напоi i (або) пiва, наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы, iх аналагi, таксiчныя або iншыя адурманьваючыя рэчывы, халодную, агнястрэльную, газавую або iншую зброю, выбухованебяспечныя рэчывы i боепрыпасы, iх iмiтатары i муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якiх можа ўяўляць пагрозу жыццю i здароўю грамадзян або прычынiць матэрыяльную шкоду юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, сцягi i вымпелы, не зарэгiстраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемы, сiмвалы, плакаты i транспаранты, змест якiх накiраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам i законным iнтарэсам грамадзян;
9.2. знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў, iх аналагаў, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў;
9.3. учыняюць дзеяннi, якiя парушаюць грамадскi парадак, а таксама падбухторваюць iншых асоб да такiх дзеянняў любымi метадамi.
10. У час правядзення дыскатэкi грамадзянам забараняецца:
10.1. знаходзiцца ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў, iх аналагаў, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў;
10.2. мець пры сабе i (або) выкарыстоўваць прадметы i рэчы, якiя забаронены да праносу на дыскатэку ў адпаведнасцi з падпунктам 9.1 пункта 9 гэтага артыкула;
10.3. распiваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоi, пiва ў месцах, не прадугледжаных для гэтага;
10.4. ужываць наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы, iх аналагi, таксiчныя або iншыя адурманьваючыя рэчывы;
10.5. курыць у месцах, не прадугледжаных для гэтага;
10.6. ажыццяўляць прапаганду вайны, экстрэмiсцкай дзейнасцi, насiлля, жорсткасцi i парнаграфii, у тым лiку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або iншых сродкаў;
10.7. ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю i здароўю грамадзян.
11. Пры правядзеннi дыскатэкi грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскi парадак i выконваць усе законныя патрабаваннi яе арганiзатара i супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў, якiя выконваюць абавязкi па ахове грамадскага парадку.
12. Арганiзатары дыскатэк абавязаны:
12.1. забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў i iншай маёмасцi;
12.2. выконваць патрабаваннi, прадугледжаныя пунктам 9 гэтага артыкула;
12.3. не дапускаць дыскрымiнацыi ў адносiнах да наведвальнiкаў дыскатэкi;
12.4. захоўваць правы наведвальнiкаў дыскатэкi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства;
12.5. спынiць дыскатэку ў выпадку ўзнiкнення небяспекi для жыцця i здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасцi грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, або юрыдычных асоб;
12.6. забяспечыць пры неабходнасцi арганiзацыю аказання грамадзянам медыцынскай дапамогi;
12.7. не выкарыстоўваць праграмы, якiя змяшчаюць прапаганду вайны, экстрэмiсцкай дзейнасцi, насiлля, жорсткасцi i парнаграфii;
12.8. выконваць патрабаваннi заканадаўства аб аўтарскiм праве i сумежных правах i iншага заканадаўства;
12.9. абсталяваць месцы правядзення дыскатэкi сiстэмамi вiдэаназiрання i кнопкай трывожнай сiгналiзацыi з паступленнем сiгналу на пульт органаў унутраных спраў;
12.10. выконваць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.
13. Арганiзатары дыскатэк, якiя арганiзуюць правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках не на пастаяннай аснове, акрамя абавязкаў, прадугледжаных пунктам 12 гэтага артыкула, у мэтах прадухiлення надзвычайных сiтуацый i падтрымання правапарадку павiнны ўзгаднiць правядзенне дыскатэкi з кiраўнiком мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або асобай, iм упаўнаважанай, за пяць каляндарных дзён да дня яе правядзення.

ГЛАВА 26.
ЗААХВОЧВАННI Ў СФЕРЫ КУЛЬТУРЫ

Артыкул 249. Прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага звання
1. Званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца непрафесійным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасці, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё беларускай нацыянальнай культуры, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый і адпавядаюць наступным патрабаванням:
1.1. ажыццяўляюць стабільную культурную дзейнасць не менш за дзесяць гадоў;
1.2. маюць найменне «народны» («узорны»);

Артыкул 250. Прысваенне непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»), пацвярджэнне і пазбаўленне гэтага наймення
1. Найменне «народны» («узорны») прысвойваецца непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, якія ўнеслi значны ўклад у развiццё аматарскай мастацкай творчасці, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый і адпавядаюць наступным патрабаванням:
1.1. ажыццяўляюць стабільную культурную дзейнасць на працягу трох і больш гадоў;
1.2. маюць званні лаўрэата, дыпламанта мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгіянальных культурных мерапрыемстваў і iншыя ўзнагароды;
1.3. змест культурнай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці адлюстроўвае іх жанр i форму;
1.4. маюць у рэпертуары творы беларускiх аўтараў і (або) мясцовыя фальклорныя творы;
1.5. вынікі іх творчай дзейнасці адпавядаюць нацыянальным культурным традыцыям;
1.6. праводзяць культурныя мерапрыемствы самастойна, не радзей за адзiн раз у два месяцы, пры гэтым працягласць культурна-відовішчнага мерапрыемства для дарослых непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці складае не менш за сорак хвiлiн, для дзiцячых – не менш за дваццаць хвiлiн, плошча для прадстаўляемых на выстаўцы работ – не менш за дзевяць квадратных метраў;
1.7. штогадова праводзяць справаздачныя культурныя мерапрыемствы з абнаўленнем іх зместу не менш чым на 20 працэнтаў;
1.8. прымаюць удзел у культурных мерапрыемствах не радзей за адзін раз у месяц;
1.9. маюць высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, сцэнiчнай i выставачнай культуры, мастацка-эстэтычнага афармлення культурных мерапрыемстваў;
1.10. выконваюць творы мастацкай літаратуры і мастацтва без выкарыстання фанаграмы.
2. Найменне «народны» прысвойваецца дарослым непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, у якіх не менш за 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост васямнаццаць і болей гадоў.
Найменне «ўзорны» прысвойваецца дзіцячым непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці, у якіх не менш за 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост да васямнаццаці гадоў.
3. Для разгляду пытання аб прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») заснавальнік непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, наступныя дакументы:
3.1. хадайніцтва аб прысваенні наймення «народны» («узорны»);
3.2. копiю пашпарта непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;
3.3. узгадненне органаў рэспублiканскага кiравання ў адпаведнасці з падпарадкаванасцю заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці (пры яе наяўнасці);
3.4. даведку аб дзейнасцi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці за апошнiя тры гады, якая пацвярджае выкананне патрабаванняў, прадугледжаных пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула;
3.5. характарыстыкi творчай дзейнасці кiраўнiка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, а таксама акампанiятара, хормайстра, балетмайстра, канцэртмайстра, рэжысёра i iншых творчых работнікаў, якiя працуюць з непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці (пры iх наяўнасцi);
3.6. спiс твораў рэпертуару непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці або спiс твораў дэкаратыўна-прыкладнога, выяўленчага мастацтва, якiя знаходзяцца ў фондах непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці;
3.7. спiс удзельнiкаў непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці з указаннем даты iх нараджэння, месца працы (вучобы), ролi, якую яны выконваюць у калектыве;
3.8. рэкламна-iнфармацыйную прадукцыю аб культурнай дзейнасці калектыву (фота-, аўдыя- i (або) вiдэаматэрыялы, буклеты, афішы і іншае), водгукі сродкаў масавай інфармацыі за апошнія тры гады;
3.9. копii дыпломаў мiжнародных, рэспублiканскiх, рэгіянальных культурных мерапрыемстваў і іншых узнагарод за апошнія тры гады;
3.10. копію першай старонкі ўстаноўчага дакумента заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
4. Для ацэнкi вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці пры Мiнiстэрстве культуры ствараецца рэспублiканская атэстацыйная камiсiя.
Склад рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii фармiруецца з улiкам прапаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры.
5. Структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, арганізуе прагляд рэспублiканскай атэстацыйнай камiсiяй вынікаў творчай дзейнасці непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці.
6. Для прагляду рэспублiканскай атэстацыйнай камiсiяй вынікаў творчай дзейнасці непрафесійныя (аматарскія) калектывы мастацкай творчасці ў залежнасцi ад іх жанру прадстаўляюць:
6.1. драматычны, музычна-драматычны тэатр, тэатр лялек – адзін многаактовы спектакль працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін або два аднаактовыя спектаклі агульнай працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін;
6.2. тэатр оперы, балета, паэзii i прозы, эстрады, мiнiяцюр, музычнай камедыi – аднаактовы спектакль або канцэрт у адным аддзяленнi працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін;
6.3. вакальна-харавы, харэаграфiчны, музычна-інструментальны калектыў – канцэрт працягласцю не менш за шэсцьдзясят хвілін у адным аддзяленнi;
6.4. цыркавы калектыў – цыркавое прадстаўленне працягласцю не менш за сорак хвілін;
6.5. фотастудыя, студыя выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва – выстаўку з плошчай для прадстаўляемых работ не менш за шаснаццаць квадратных метраў;
6.6. кiнастудыя – фільм працягласцю не менш за пяцьдзясят дзве хвіліны, або два фiльмы працягласцю па дзесяць – пяцьдзясят дзве хвіліны, або тры фільмы працягласцю не менш за дзесяць хвілін кожны, або шэсць фільмаў працягласцю не менш за пяць хвілін кожны, або ў розным спалучэнні агульнай працягласцю не менш за трыццаць хвілін.
7. Рэспубліканская атэстацыйная камісія ажыццяўляе прагляд вынікаў творчай дзейнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці і не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прагляду дае заключэнне аб адпаведнасці (неадпаведнасці) непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула.
8. Заключэнне рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб адпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, разам з дакументамі, прадугледжанымі пунктам 3 гэтага артыкула, не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння накiроўваецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, у Міністэрства культуры або Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).
9. Рашэнне аб прысваеннi (адмове ў прысваенні) непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») прымаецца Міністэрствам культуры або Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання заключэння аб адпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула.
10. Непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне «народны» («узорны»), ва ўрачыстых абставiнах у прысутнасцi прадстаўнiка структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, i (або) абласнога (Мiнскага гарадскога) аб’яднання прафсаюзаў уручаецца пасведчанне аб прысваеннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»), форма якога ўстанаўліваецца Міністэрствам культуры.
11. Пасля прысваення непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненні і складаецца новы пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
Поўная назва непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне «народны» («узорны»), павiнна пачынацца са слоў «народны» або «ўзорны», за выключэннем непрафесійнага аматарскага калектыву, якому прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
12. У бюджэтнай арганізацыі, якая з’яўляецца заснавальнікам непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне «народны» («узорны»), можа ўводзіцца дадаткова да трох штатных адзінак творчых работнiкаў i работнiкаў, якiя ажыццяўляюць тэхнiчнае абслугоўванне, што ўтрымліваюцца за кошт бюджэтных сродкаў і (або) іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.
13. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці, якому прысвоена найменне «народны» («узорны»), пацвярджае яго:
13.1. адзiн раз у тры гады шляхам паказу рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii вынікаў творчай дзейнасці за гэты перыяд, за выключэннем непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, які мае званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь»;
13.2. у выпадку змены заснавальніка непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, поўнай назвы, жанру і (або) формы непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці, большасці складу яго ўдзельнiкаў;
13.3. пры пазбаўленні звання «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».
14. Для пацвярджэння непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у выпадку, прадугледжаным падпунктам 13.1 пункта 13 гэтага артыкула, заснавальнік не пазней за 31 кастрычніка года, у які заканчваецца трохгадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) наймення «народны» («узорны»), накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласное (Мінскае гарадское) аб’яднанне прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) хадайніцтва аб пацвярджэнні наймення «народны» («узорны») і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 3.2–3.10 пункта 3 гэтага артыкула.
Для пацвярджэння непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у выпадках, прадугледжаных падпунктамі 13.2 і 13.3 пункта 13 гэтага артыкула, заснавальнік не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня ўзнiкнення падставы для пацвярджэння наймення «народны» («узорны») накіроўвае ў структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласное (Мінскае гарадское) аб’яднанне прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) хадайніцтва аб пацвярджэнні наймення «народны» («узорны») і дакументы, прадугледжаныя падпунктамі 3.2–3.10 пункта 3 гэтага артыкула.
15. Рашэнне аб пацвярджэннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у выпадку, прадугледжаным падпунктам 13.2 пункта 13 гэтага артыкула, прымаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласным (Мінскім гарадскім) аб’яднаннем прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня атрымання хадайніцтва аб пацвярджэнні наймення «народны» («узорны») і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 3.2–3.10 пункта 3 гэтага артыкула.
Рашэнне аб пацвярджэннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у выпадках, прадугледжаных падпунктамі 13.1 і 13.3 пункта 13 гэтага артыкула, прымаецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласным (Мінскім гарадскім) аб’яднаннем прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) на падставе заключэння рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб адпаведнасці непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула, не пазней за трыццаць каляндарных дзён з дня выдачы заключэння.
Выпiска з рашэння аб пацвярджэннi непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») не пазней за дзесяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў Міністэрства культуры або Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).
16. Непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці пазбаўляецца наймення «народны» («узорны») у выпадках, калі:
16.1. ён у адпаведнасці з заключэннем рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі не адпавядае патрабаванням, прадугледжаным пунктамі 1 і 2 гэтага артыкула;
16.2. да 31 снежня года, у які заканчваецца трохгадовы тэрмiн з дня прысваення (папярэдняга пацвярджэння) наймення «народны» («узорны»), не прынята ва ўстаноўленым парадку рашэнне аб пацвярджэннi наймення «народны» («узорны») у сувязi з непрадстаўленнем хадайніцтва аб пацвярджэнні наймення і дакументаў, прадугледжаных падпунктамі 3.2–3.10 пункта 3 гэтага артыкула, i (або) у сувязі з непрадстаўленнем непрафесійным (аматарскім) калектывам мастацкай творчасці вынікаў творчай дзейнасці для прагляду рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii.
17. Рашэнне аб пазбаўленні непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») прымаецца Міністэрствам культуры або Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў) на падставе хадайніцтва структурнага падраздзялення мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, або абласнога (Мінскага гарадскога) аб’яднання прафесійных саюзаў (па непрафесійных (аматарскіх) калектывах мастацкай творчасці, якія ўваходзяць у сістэму прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб’яднанняў, за выключэннем творчых саюзаў).
Хадайнiцтва аб пазбаўленнi непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці ўстановы адукацыі наймення «народны» («узорны») узгадняецца структурным падраздзяленнем мясцовага выканаўчага і распарадчага органа абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
18. Пасля пазбаўлення непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны») у двухмесячны тэрмін з дня прыняцця адпаведнага рашэння ў яго поўную назву ўносяцца неабходныя змяненні і складаецца новы пашпарт непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці.
19. Рашэнні аб адмове ў прысваенні непрафесійнаму (аматарскаму) калектыву мастацкай творчасці наймення «народны» («узорны»), аб пазбаўленні гэтага наймення могуць быць абскарджаны ў суд.

ГЛАВА 27
ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННI

Артыкул 257. Уступленне ў сiлу гэтага Кодэкса
Гэты Кодэкс уступае ў сiлу ў наступным парадку:
артыкулы 1-255 – праз шэсць месяцаў пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Кодэкса;
iншыя палажэннi – пасля афiцыйнага апублiкавання гэтага Кодэкса.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь                                               А.Лукашэнка