Мазоловский СДК

На базе Мазалаўскага сельскага Дома культуры дзейнічае 15 клубных фарміраванняў (1 – з найменнем “народны”), з якіх – 5 для дзяцей і падлеткаў.

На базе дадзенай установы на платнай аснове дзейнічаюць наступныя клубныя фарміраванні:

  • аматарскае аб’яднанне “Асновы журналістыкі”;
  • клуб ранняга творчага развіцця дзяцей “Фантазёры”;
  • школа танца “Нефертити”;
  • клуб здаровага ладу жыцця “Лотос”.

Творчым праектам 2015 года стаў сацыякультурны праект “Дыялог народаў і культур”, які паставіў перад сабой  наступныя мэты і задачы: фарміраванне і распаўсюджванне пазітыўнага іміджу на міжнароднай арэне пра Беларусь праз папулярызацыю культурных і гістарычных каштоўнасцяў сельскіх населеных пунктаў; садзейнічанне развіццю і стварэнню ўмоў для  міжкультурнага дыялога праз умацаванне і развіццё міжнацыянальных сувязяў, знаёмства з традыцыямі і культурай іншых краін; выхаванне пачуцця талерантнасці і павагі да прадстаўнікоў іншай культуры.

У 2015 годзе клубныя фарміраванні Дома культуры прынялі ўдзел у наступных раённых, абласных і міжнародных мерапрыемствах, дзе былі адзначаны падзякамі, граматамі і дыпломамі:

У справаздачным годзе карысталася поспехам этнаграфічная выстава “З гарышчаў бабуль і дзядуль”, па якой ладзяцца экскурсіі з інтэрактыўнымі элементамі. Тут змешчаны прадметы побыту беларусаў ХІХ-ХХ стст., якія знойдзены падчас этнаграфічных экспедыцый па аддаленых вёсках Мазалаўскага сельскага савета. Таксама госці аграгарадка – з Прыбалтыкі, Расіі, іншых гарадоў нашай краіны, цікавяцца гісторыяй вёскі. Для іх перыядычна ладзіцца экскурсія “Гісторыя Мазалава і ваколіц: ад маёнтка да аграгарадка”.

Работа Мазалаўскага сельскага Дома культуры вядзецца ў цеснай узаемасувязі з дзіцячай школай мастацтваў, бібліятэкай і іншымі ўстановамі.

Аб праведзеных мерапрыемствах неаднаразова асвятлялася на старонках газет “Культура”, “Камсамольская праўда”, “Краязнаўчая газета”, “Витебские вести”, “Віцьбічы”, “Жыццё Прыдзвіння”, а таксама на тэлеканалах “РТР-Беларусь”, “СТВ”, “Віцебск”, “АРТ-Відэа” і інш.

Народны ансамбль народнай песні і музыкі “Вераснянка” – кіраўнік Дубко А.А.

P1270275

Ансамбль песні “Крыніцы” – кіраўнік  Толкач І.У.:

P1280889

 

Гурток  ДПТ “Волшебный сундучок” – кіраўнік Ганчарова О.А.:
P1280998

 

Гурток “Беларускія ўзоры” – кіраўнік   Васільева О.В.:

P1290022

 

Жаночы клуб “Залаты ўзрост” кіраўнік Толкач І.У.:
SAM_1572

 Клуб інтэрнацыянальных сяброў “Згода”  — кіраўнік Струнчанка А.А.:

P1270377

Аматарскае аб’яднанне “Алар” – кіраўнік Кысава А.Г.:

P1260565

 

Дзіцячая студыя творчага развіцця “Фантазёры” ” – кіраўнік Маясеенка М.М.:

554ocXX7OuM

Кантактныя тэлефоны: 295-817; маб. (+29)755-61-84

Электронны адрас: cdkmazolovo@tut.by